- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У манаграфіі абагульнены творчыя напрацоўкі айчынных і замежных гісторыкаў у даследаванні асноўных праблем гісторыі Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі. Чытач знойдзе пераканаўчыя адказы на важнейшыя пытанні: чаму і калі была абвешчана рэспубліка, час яе існавання і матывы ліквідацыі. У асобных главах паказана, як выкладаецца гісторыя ЛітБела ў падручніках і дапаможніках для сярэдняй і вышэйшай школы Беларусі, разгледжана гістарыяграфія расійска-літоўскага дагавора ад 12 ліпеня 1920 г., з якім доўгі час гісторыкі звязвалі факт юрыдычнага спынення існавання "рэспублікі двух народаў". Кніга адрасуецца выкладчыкам і студэнтам, навуковым супрацоўнікам і аспірантам-гісторыкам, якія цікавяцца перыпетыямі станаўлення беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці.