- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
                                        Выдавецтва “hochroth Minsk” створанае паэтам Дзмітрым Строцавым факусуецца на сучаснай беларускай паэзіі.
                                                        Фелікс Аксёнцаў (н. 1964, Мінск) – паэт, аўтар тэкстаў да альбомаў рок-гуртоў ULIS – «Чужаніца» (1989), «Краіна Доўгай Белай Хмары» (1991), «Танцы на Даху» (1993) і «Крама» – «Зацьменны Блюз» (2021). Аўтар зборнікаў «После Всего» (1990), «Пустая Карта» (1996), «Перекати-Море» (2017, сумесна з мастаком... Болей »
                                                        Юры Іздрык (нар. 1962) – украінскі пісьменнік, мастак, музыкант, культуролаг. Выбітны прадстаўнік украінскага постмадэрнізму. Лаўрэат шэрагу прэмій, у тым ліку Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі (2025). Заснавальнік легендарнага літаратурнага часопіса «Четвер». Аўтар вядомых раманаў... Болей »
                                                        Фрыдрых Самотны паходзіць з Магілёва, больш вядомы як музыка (гурты Masque Noir, Dead Frank, MadMenDuo і іншыя). Аўтар паэтычнай складанкі «Начныя гульні» (2021, «Галіяфы»). З 2022 году жыве па-за Беларусьсю. Пераважная большасьць тэкстаў напісана ў 2022 годзе, апроч асобна пазначаных. Тут можна паслухаць... Болей »
                                                        Ганна Янкута нарадзілася ў 1984 годзе ў Гародні. Пісьменніца, перакладчыца, літаратуразнаўца. Кандыдат філалагічных навук. Аўтарка кнігі «Час пустазелля» (2023), паэтычнага праекта «Геалогія»/«Канстытуцыя» (2022), твораў для дзяцей (у тым ліку серыі пра ката Шпрота і аповесці «Марта і яе мара пра снег»)... Болей »
                                                        Маргарыта Аляшкевіч (нарадзілася ў 1985 г. у Мінску) – літаратурны крытык, паэтка, аўтарка прозы. Скончыла факультэт журналістыкі і аспірантуру БДУ (2010) і Мінскую духоўную вучэльню як рэгентка (2025). Працавала фотамадэллю, выкладала літаратуру журналістам. Аўтарка кнігі прозы «Мадэль для забойства»... Болей »
                                                        Марыя Мартысевіч (нарадзілася ў 1982 г. у Мінску) – паэтка, перакладчыца, публіцыстка, арганізатарка літаратурных падзей. Робіць першыя крокі як выдавец, заснаваўшы кніжныя серыі «Амерыканка» і «Градус». Выдала пяць кніг паэзіі: «Цмокі лятуць на нераст: эсэ ў вершах і прозе» (2008), «Амбасада: вершы... Болей »
                                                        Марына Хоббель - пісьменніца, перакладчыца і рэдактарка. Нарадзілася ў Мінску, пераехала ў Нарвегію ў 2003 годзе. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, кандыдат філалагічных навук, магістр гісторыі культуры ўніверсітэта Осла. Піша на рускай, беларускай і нарвежскай мовах. Перакладчыца паэзіі і прозы... Болей »
                                                        Вера Бурлак - беларуская пісьменніца, перакладчыца. Нарадзілася ў 1977 годзе ў Кіеве. Выпускніца філалагічнага факультэта БДУ. Аўтарка вершаваных кніг «За здаровы лад жыцьця» (2003), «Забі ў сабе Сакрата» (разам з В. Жыбулем, 2008), «Дзеці і здані» (2012), «Rękę do nogi» (2013, з перакладам на польскую... Болей »
                                                        Віктар Жыбуль нарадзіўся ў 1978 г. у Менску. Паэт, пэрформэр, літаратуразнавец. Кандыдат філялягічных навук. Удзельнік творчага руху «Бум-Бам-Літ», шэрагу літаратурна-музычных і тэатральных праектаў. Аўтар кніг паэзіі «Калі ў хаце дывэрсант» (1996), «Рогі гор» (1997), «Прыкры крык» (2001), «Дыяфрагма»... Болей »
                                                        Таццяна Нядбай - літаратарка, перакладчыца, праваабаронца, менеджарка культурніцкіх праектаў. Нарадзілася ў Полацку. Вучылася ў Мінску. Пасля арышту ў 2006 годзе паступіла ў аспірантуру ў Люблін, абараніла там дысертацыю па гісторыі беларускай літаратуры. У 2015 годзе вярнулася ў Беларусь. 3 2017 па... Болей »