- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Матэрыялы гадавіка Homo historicus 2009 дэманструюць магчымасці гісторыка-антрапалагічнага падыходу да вывучэння мінулага Беларусі. Яны прысвечаны праблеме гістарычнай памяці і нацыянальных сімвалаў шматкультурнай Вільні, актуалізуюць амаль невядомыя навуковыя тэксты Мітрафана Доўнар-Запольскага і Юзафа Абрэмбскага з галіны этналогіі, закранаюць гісторыю адукацыі.