- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алесь Смалянчук нарадзіўся ў Слоніме напрыканцы вясны 1959 г. Там жа скончыў сярэднюю школу. Вучыўся на гістарычным факультэце Гарадзенскага ўніверсітэта. Каля дзесяці гадоў працаваў настаўнікам гісторыі ў школах Горадні. У 1991 г. паступіў у завочную аспірантуру Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (навуковы кіраўнік прафесар Міхась Біч). У 1995 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, а праз сем гадоў — доктарскую. Якая была прысвечана польскаму руху на беларускіх і літоўскіх землях у апошнія 50 гадоў гісторыі Расійскай імперыі.
Аўтар некалькіх кніг, болей як сотні навуковых публікацыяў, рэдактар гадавіка антрапалагічнай гісторыі “Homo Historycus”, альманаха “Горад Святога Губерта”, навуковы кіраўнік онлайн-праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”, адзін з кіраўнікоў навуковага праекта па сацыяльнай гісторыі “Гарадзенскі Палімпсест” ды інш.
Лаўрэат дыплома Беларускага гістарычнага таварыства “За лепшую навуковую кнігу па гісторыі Беларусі ў 2000—2001 гг.”.
Жыве ў Горадні.
У цэнтры ўвагі біяграфія «краёўца» Рамана Скірмунта (1868–1939). Кніга знаёміць з асобай прадпрымальніка, ідэолага «краёвасці», беларускага і польскага палітыка і грамадскага дзеяча, для якога зыходным пунктам публічнай дзейнасці было замілаванне да роднага Краю. Гэты Край пачынаўся з Парэчча на Піншчыне... Болей »
Матэрыялы зборніка прысвечаныя феномену «краёвай ідэі» або «краёвасці», якая на пачатку ХХ ст. на тэрыторыі «гістарычнай Літвы» была пэўным ідэалагічным канкурэнтам дамінуючай нацыянальнай ідэі ў этнакультурным варыянце. У цэнтры ўвагі даследаванне ўзаемадачыненняў краёвасці і беларускай ідэі. Зборнік... Болей »
Матэрыялы чарговага зборніка “Гарадзенскі палімпсест” прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як фенамена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчай увагі апынуліся сацыяльныя адносіны ў выразным антрапалагічным кантэксце. Тэксты зборніка значна пашыраюць далягляды беларускай гістарычнай урбаністыкі. Кніга... Болей »
Тэксты кнігі тычацца беларускай гісторыі штодзённасці, біяграфістыкі ды вуснай гісторыі. Іх лучыць аўтарскае імкненне зразумець Чалавека ў айчыннай гісторыі, матывы яго паводзінаў, каштоўнасныя арыенціры. “Бібліятэка “Беларускі калегіюм” рэпрэзентуе тэксты вядомых беларускіх інтэлектуалаў. Гэта эсэі... Болей »
Матэрыялы зборніка прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як феномена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчыцкай увагі апынуліся сацыяльныя адносіны ў межах «трохкутніка»: Асоба – Грамадства – Дзяржава. Гісторыя дзяржаўных і судовых установаў часоў ВКЛ дапаўняецца даследаваннямі з галіны антрапалагічнай... Болей »
В коллективной монографии предпринята попытка увидеть влияние цивилизационного Пограничья («Запад»/«Восток» Европы) на судьбы белорусской нации. В контексте этого Пограничья авторы рассматривают основные вехи политической и культурной истории белорусских земель до конца XVIII в., анализируют особенности... Болей »
Матэрыялы зборніка прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як феномена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчыцкай увагі апынуліся праблемы дзяржаўных і судовых устаноў часоў Вялікага княства Літоўскага, антрапалагічныя аспекты гістарычнай урбаністыкі ХІХ – ХХ ст. Асобнае месца ў зборніку адведзена крыніцазнаўству... Болей »
Матэрыялы зборніка прысвечаныя гісторыі Гродна. У цэнтры даследчыцкай увагі апынуліся праблемы дзейнасці гарадскіх і дзяржаўных органаў улады, а таксама палітычнае жыццё. Асобнае месца ў зборніку адведзена крыніцазнаўству і публікацыі дакументаў. Зборнік адрасаваны навукоўцам, а таксама ўсім, каго цікавіць... Болей »
Выданьне Гарадзенскі палімпсест узьнікла як вынік супраць стаяньня гістарычнай навукі Беларусі і кіруючай ідэалёгіі. Калі ў 2008 годзе гістарычны факультэт ГрДУ разам з Гарадзенскім гарвыканкамам зладзіў канфэрэнцыю, з ліку выступоўцаў былі выкрэсьленыя прозьвішчы знаных дасьледчыкаў гісторыі Гародні... Болей »
"Гісторыя Беларусі канца XVIII – пачатку ХХ ст. у дакументах і матэрыя-лах" – гэта зборнік гістарычных дакументаў, многія з якіх друкуюцца ўпершыню, а таксама фрагментаў навуковых даследаванняў і публіцьістьічньіх твораў. Хрэстаматыя дазваляе пазнаёміцца з заканамернасцямі і асаблівасцямі гісторыі Беларусі... Болей »