- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У цэнтры ўвагі біяграфія «краёўца» Рамана Скірмунта (1868–1939). Кніга знаёміць з асобай прадпрымальніка, ідэолага «краёвасці», беларускага і польскага палітыка і грамадскага дзеяча, для якога зыходным пунктам публічнай дзейнасці было замілаванне да роднага Краю. Гэты Край пачынаўся з Парэчча на Піншчыне і ахопліваў землі ўсёй гістарычнай Літвы. Краёвы патрыятызм паспрыяў далучэнню Р. Скірмунта да беларускага руху і ўдзелу ў змаганні за незалежнасць Беларусі ў 1918 г. Ягонае жыццё і дзейнасць можна лічыць апошнім актам польска-беларускага сімбіёза, які трагічна абарваўся ўвосень 1939 г. Кніга адрасаваная ўсім, каго цікавіць мінулае гістарычнай Літвы, Беларусі, Польшчы.