Ідзе набор на стыпендыю па перакладзе нямецкай літаратуры
2024-08-31 15:21
Фонд С. Фішэра традыцыйна вылучае стыпендыі перакладчыкам нямецкамоўнай літаратуры з краін Паўднёва-Усходняй Еўропы і Турцыі. Некалькі гадоў таму праграма была адкрыта і для беларускай, польскай і ўкраінскай супольнасці перакладчыкаў.
Арганізатары прапануюць стыпендыю каля 2000 EUR / месяц (*памер стыпендыі па інфармацыі за 2023 год). Стыпендыяты будуць месяц працаваць у Literarisches Colloquium Berlin.
Дэдлайн падачы дакументаў — 15 верасня.
Кантакты, куды трэба дасылаць біяграфічныя звесткі, план сваёй перакладчыцкай працы, матывацыйныя лісты і інш.,
можна знайсці на сайце Берлінскага літаратурнага калёквіюма.
Photo: lcb.de