- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Усё, пра што піша Сяргей Чыгрын, дарагое і майму сэрцу: і касцёл святога Андрэя ў Слоніме, і духоўны подзвіг Міхала Валовіча, і спадчына Гальяша Леўчыка, і, вядома ж, усё, што звязана з Наваградчынай – даўні замак і сцежкі Адама Міцкевіча, камень Міндоўга... Сфера інтарэсаў аўтара найперш духоўныя здабыткі народа, які зведаў неймаверны цяжар няволі і нядолі, але “ні перад кім ... не сагнуўся.” Важнае і тое, што патрыятычная і светлая паэзія Сяргея Чыгрына непарыўна звязаная з яго актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і рэальнымі справамі па замацаванню нашай спадчыны. Сваім талентам пісьменніка, краязнаўца і журналіста ён аддана служыць Беларусі, і ягоная паэтычная кніга – чарговае таму пацверджанне. Добрага ёй шляху! Вольга Іпатава