- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Менавіта за такога тыпу дзяржаву — Вялікае Княства Літоўскае — выступалі пасля распаду Расійскай імперыі беларускія адраджэнцы, польскія краёўцы і некаторыя літоўскія прагматыкі. Калі не спыніцца рост рускага і польскага сепаратызму, то і Рэспубліка Беларусь можа ператварыцца з беларускай у беларуска-рускую або беларуска-руска-польскую дзяржаву. Пры наяўнасці знешняй пагрозы жыццядзейнасці этнанацыянальнай супольнасці і яе тэрыторыі нацыяўтваральныя працэсы актывізуюцца. Зразумела, што гэта знешняя пагроза не павінна прыводзіць да разбурэння этнасу, яго фізічнага вынішчэння ці асіміляцыі ў выніку гвалтоўнага падпарадкавання больш моцнаму этнасу. Перыяд самасцвярджэння этнасу звычайна звязаны з варожымі стасункамі з іншымі этнасамі. Гэта гераічны перыяд у гісторыі ўзнікнення нацый, які авейваецца рамантыкай доблесці, велічы. У пэўнай меры можна снвярджаць, што нацыя пачынае ўсведамляць сябе ў гістарычна адметных асобах, героях. Асаблівасцю этнічнай гісторыі беларусаў было тое, што небяспека вяла не да іх унутранай кансалідацыі, а да салідарнасці з суседнімі народамі, у выніку чаго нацыянальная самасвядомасць размывалася. Зараз назіраецца тое ж. Вопыт Беларусі сведчыць, што перманентнасць экстрэмальных умоў уяўляе сабой нсбяспеку для нармальнай жыццядзейнасці нацыі. (Праблемы нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, фрагмэнт)