- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Набліжаецца 120-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. У сувязі з гэтым я рашыў паглядзець (як гэта раней зрабіў у дачыненні да Янкі Купалы), што ведаюць пра яго на маёй «другой радзіме». Скажу шчыра: атрымалася небагата, паасобныя факты мала звязаны паміж сабой. Але ж яны... Болей »
Кіеў завітаў у Мінск. Так, завітаў. I не толькі ў пераносным, але і ў прамым значэнні. 22-23 красавіка ў Мінску прайшлі Дні Кіева. Завітаў у сталіцу Беларусі Кіеў у асобах паважаных гасцей — яго мэра Аляксандра Амельчанкі, начальніка Галоўнага ўпраўлення культуры і мастацтваў кіеўскага гарвыканкама Аляксандра... Болей »
Беларуская дыяспара стварыла ў свеце шэраг навукова-культурных асяродкаў на нацыянальнай і духоўнай падставе, абапіраючыся на прынцыпы самавызначэння, самабытнасці і патрыятызму, захавання беларускай мовы, традыцый і рэлігійнасці. Арганізатарамі навукова-культурных асяродкаў з'яўляюцца прадстаўнікі інтэлігенцыі... Болей »
Іосіф Гашкевіч — сын спачатку уніяцкага, а потым праваслаўнага святара Антонія Гашкевіча, які служыў у царкве в. Перасвятое Рэчыцкага павета. Пры царкве была прыходская школа, дзе бацька, а. Антоній, быў адзіным настаўнікам. Відаць, ён быў чалавекам неардынарным, бо лепшым шматгадовым яго сябрам стаў... Болей »
У 2001 г. Цэнтр праўна-гістарычных даследаванняў пры Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў пачаў усталёўваць навуковыя кантакты з чэшскімі гісторыкамі і, як ні дзіўна, калі згадаць цесную культурную ўзаемасувязь паміж чэхамі і беларусамі ў далёкім мінулым, у апошнія дзесяцігоддзі навуковая інфармацыя пра... Болей »
«Канта́кты і дыяло́гі» — штомесячны інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь, заснаваны Міжнароднай асацыяцыяй беларусістаў, Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі. Выдаваўся ў 1996—2002 гадах у Мінску на беларускай мове[1]. Выйшлі 82 нумары. У 2000 годзе два... Болей »
Дваццаць першае стагоддзе, на парозе якога мы стаім і на затуманеную даль якога паглядаем з трывогай, змушае нас азірнуцца на пройдзенае стагоддзе, каб адказаць сабе на пытанне: у якім кірунку мы рухаемся як нацыя — да самасцвярджэння і ўмацавання ці да самаліквідацыі? Пытанне гэтае кардынальна важнае... Болей »
Фарміраванне сучаснага сібірскага соцыума адбывалася на працягу больш за 400 гадоў. Сярод сібірскіх навукоўцаў запанаваў погляд на далучэнне і асваенне Сібіры як на планетарны працэс распаўсюджвання еўрапейскай цывілізацыі, параўнальны з працэсам асваення Паўночнай Амерыкі. Асаблівасцю каланізацыі Сібіры... Болей »
Беларусь з’яўляецца шматнацыянальнай краінай, у якой пануе міжнацыянальная раўнавага. Па даных перапісу насельніцтва ў мінулым, 1999 г. з 10 045 000 жыхароў Беларусі 81% аднеслі сябе да тытульнай нацыянальнасці — беларусаў; 19% прадстаўляюць больш за 140 нацыянальнасцей і народнасцей, у тым ліку 11%... Болей »
Зварот аўтара да пытання пра магчымыя асабістыя стасункі беларускага першадрукара і карыфея нямецкага Адраджэння невыпадковы. Гэта лагічны вынік амаль трохгадовага даследавання іканалогіі ілюстрацый і ініцыялаў выданняў Ф. Скарыны. Аўтар у значнай ступені рэканструяваў старажытныя прыёмы стварэння выяўленчых... Болей »