- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калісьці ў гутарцы з А. Каўкай М. Улашчык адзначыў патрэбу шматразовага прачытання тэкстаў Францыска Скарыны ў кантэксце вывучэння таго асяроддзя, якое вызначыла творчы лёс беларускага асветніка. Падкрэслім: асяроддзя, галоўным чынам, замежнага, бо гуманістычныя тэндэнцыі культуры Літвы-Беларусі пачатку XVI ст. яшчэ не перараслі ў выразны рух. Таму дзейнасць Скарыны на бацькаўшчыне “значна апярэдзіла свой час”. Мэта дадзенага артыкула — прасачыць магчымыя сувязі Скарыны са згуртаваным колам харвацкіх (далмацкіх) гуманістаў канца XV – пачатку XVI ст., відавочна адлюстраваныя, на маю думку, у спадчыне беларускага першадрукара. Цікавы ў гэтым сэнсе факт адзначае М. Петравіч. Па яго падліках, “7 дзеячаў далмацкага адраджэння навучаліся ў пачатку XVI ст. у універсітэце Па- дуі”.