![]() |
![]() |
Вас калі-небудзь клікалі русалкі? А калі б паклікалі, як думаеце, якім бы быў гэты покліч? Змагальны шэпт начнога жаху? Ці голас са старых казак, які абуджае уікавасць і тугу па тым, што мінула? Ці запрашэнне нырнуць у вір, адчуць моц і перарадзіцца русалкай? Гэта кніга не толькі пра Алену Кіш, адзіную, хто прадстаўляе ў свеце наіўнае мастацтва Беларусі, але і пра тое, што адбываецца, калі русакі клічуць. Болей »
У кнізе паказаны міжнародны характар дзяржаўнай палітыкі русіфікацыі на Беларусі ў перыяд знаходжання яе пад уладай Расійскай імперыі, у складзе СССР і ва ўмовах нацыянальнай незалежнасці, раскрываецца негатыўнае ўздзеянне такой палітыкі на захаванне этнакультурнай самабытнасці беларускага народа. Рэкамендуецца ўсім, каго цікавяць прычыны дэнацыяналізацыі духоўнага жыцця карэннага насельніцтва Беларусі ў мінулым і на сучасным этапе. Болей »
Упершыню асобным выданнем выпускаецца праца вядомага навукоўца Станіслава Станкевіча (1907—1980) пра ідэалогію і практыку русіфікацыі ў Беларусі ў 50-х — на пачатку 60-х гг. XX ст. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца пытаннямі культуры мовы, а таксама гісторыяй змагання за правы беларускае мовы ў часы таталітарызму. Болей »
Выйшла новае выданне — кніга «Рускі Вавілон». Аўтар — украінец Сяргей Плахій, жыве ў ЗША. Са слова да беларускага чытача: «Адкуль пайшла Руская зямля?» было адным з першых пытанняў, на якое спрабавалі адказаць старарускія летапісцы. Адказы, якія яны далі тады, працягваюць быць падставаю для нашага разумення не толькі мінулага, але і сучаснасці. Гэтая кніга спрабуе зрабіць крок уперад на гэтым тараваным шматлікімі пакаленнямі летапісцаў ... Болей »
У кнізе аўтар прасочвае жыццёвы і творчы шлях сваёй жонкі, усведамленне ёю як навукоўцам-педагогам неабходнасці праз узгадаванне студэнтаў, напісанне і выданне падручнікаў, дапаможнікаў, выступленне ў перыядычным друку ўсяляк спрыяць фарміраванню такой маладой змены беларускага народа, якая б даражыла нацыянальнай самабытнасцю, была адданым носьбітам яго культурна-моўных традыцый. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў, і асабліва тых,... Болей »
В работе предпринята попытка с помощью старинных и современных картографических, статистических и других документов и материалов восстановить истинность некоторых фактов в истории белорусского народа. Справедливость требует сказать правду об этом народе, внесшем большой вклад в русскую, польскую и литовскую культуру и оказавшем заметное влияние на развитие просвещения молодой России. Побудительным мотивом подготовки книги явились также ... Болей »
Гэтая кніга — пра вынаходнікаў і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш — пра тых, хто шчыра любіць сваю радзіму. Гэта, па сведчанні крытыкаў, “сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, які зацягвае і не адпускае да самага фіналу... Твор напісаны яснай літаратурнай мовай, рухавым незамыленым стылем. Агулам ліха распрацаваны індустрыяльны сюжэт з некалькімі паралельнымі лініямі, якія сыходзяцца (і без ... Болей »
Кудасава Наста, паэтка. Атрымала прэмію Беларускага ПЭН-цэнтра "Кніга году-2016" за зборнік “Маё невымаўля”, прэмію "Празрысты Эол" (2018) у намінацыі «Найлепшая паэтычная публікацыя года». Лаўрэатка стыпендыі імя Магдалены Радзівіл для пісьменніц і перакладчыц у 2018 г., лаўрэатка першага фэста Уладзіміра Караткевіча (2019). Удзельніца Рэзідэнцыі маладога літаратара ў Вільні, а таксама розных міжнародных паэтычных фестываляў – “Вершы н... Болей »
Рым, Ватыкан, Сьвяты Пасад... Сьвяты Айцец... Пабачыш — і нешта новае народзіцца ў душы. Хочаш выказаць — але цяжка падабраць словы. Талентам дядзькі Рыгора — Рыгора Барадуліна мы можам адчуць атмасферу Вечнага Горада. (...) Гэта дар Усявышняга. Гаварыў я з Папам па-беларуску, і ён добра разумеў нашую мову. Апамятаўшыся ад шчасьця, я ня ведаў, чым маю адзьдзячыць Ягонай Сьвятасці. Апостальскі візытатар для беларускіх грэка-католікаў арх... Болей »
У кнізе рэканструюецца ход і характар бітвы пад Клецкам 1506 г., якая была адной з найбольш важных і знакамітых у вайсковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Гэтая падзея разглядаецца на фоне агульнага ваенна-палітычнага становішча ва Усходняй Еўропе на мяжы XV—XVI стст. Даследаванне праведзена з выкарыстаннем метаду гістарычнай антрапалогіі: адзін з яго раздзелаў уяўляе сабой палітычную біяграфію галоўнага героя бітвы пад Клецкам М... Болей »