- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сьвет дзяцінства, агромністы, непаўторны, які з гадамі ўбуджае ў нашых душах што раз большую тугу. У дзяцінстве вельмі хочацца хутчэй стаць дарослым. Сталеючы разумеем, што дзяцінства – найлепшая пара жыцьця (шкада, што так хутка мінула). Поўная навізны, адкрыцьцяў, сяброўстваў, бесклапотнасьці. Чым бліжэй чалавеку да сталасьці і старасьці, тым больш і часьцей успамінаецца дзяцінства, з яго пахамі, смакамі, з яго сонечынмі прамянямі. Зборнік апавяданьняў “Хлопчыкі” – своеасаблівае падарожжа ў дзяцінства. Успаміны і пошукі знакаў, пошукі пахаў, смакаў, пошукі сонечных прамянёў. Дзяцінства ўжо няма (нашага дзяцінства), няма таксама і месца, дзе тое дзяцінства прайшло. Месца нібы і ёсьць, але яно не тое, не такое, яно зьмянілася, “цывілізавалася”, страчваючы нешта дзіцяча-захапляльнае. Калі б акрэсьліць адным словам прачытанае ў зборніку – не знайшлося б трапнейшага слова, чым НАСТАЛЬГІЯ. (Н.Г.)