- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У выдавецтве “Літаратура і мастацтва” пабачыў свет зборнік апошніх вершаў Ніны Мацяш “У прыгаршчах ветру”. Творы ў свой зборнік Ніна Мацяш адбірала яшчэ год назад. Ужо тады было вядома, што кніга выйдзе менавіта пад такім назовам. Аднак ўзяць у рукі гатовую публікацыю не змагла. Кніга выйшла да 66 гадавіны з дня нараджэння паэткі, 9 месяцаў пасля яе смерці. Як зазначыў у інтэрв'ю нашаму радыё аўтар прадмовы Генадзь Праневіч, гэтымі творамі Ніна развіталася з сябрамі, з блізкімі, са светам. - Кніжка яе цэласнага духоўнага жыцця. Жыццё, якое падобнае на санет. Гэта класічная форма – ясная, чыстая, зразумелая. Гэтая кніжка была чатырнадцатым радком у гісторыі яе паэзіі. Гэта кніжка была развітальная. Яна была развітальная адразу. Яна пісала яе як развітальную, бо відаць, сама адчувала свой лёс. У культурна-адукацыйным цэнтры імя Калесніка сабраліся сябры і паплечнікі Ніны, каб адзначыць дзень яе народзінаў, ды пацешыцца новай кнігай.