- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Галоўны герой рамана Антон Клімовіч трапляе ў XVI стагоддзе і становіцца летапісцам гетмана Вялікага Княства Літоўскага Канстанціна Астрожскага падчас Аршанскай бітвы. Аўтар стварае свет, у якім існуе некалькі рэальнасцяў. Касмічныя і падземныя падарожжы, анёлы-ахоўнікі ўдала спалучаюцца з падзеямі сучаснай гісторыі – фармаванне і станаўленне незалежнай Беларусі, з’яўленне і знікненне дзяржаўных сімвалаў, чарнобыльская катастрофа, абарона Курапатаў… Кніга зацікавіць чытача любога ўзросту, але найбольш будзе карыснай для вывучэння нашага мінулага вучням і студэнтам сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў.