be

Квяткоўскі Севярын

Квяткоўскі Севярын

Севярын Квяткоўскі (нар. 30 сакавіка 1973) – літаратар, публіцыст, медыйшчык.

Сам для сябе прыдумаў азначэнне «медыяпісьменнік»: любы жанр, які выкарыстоўвае аўтар, так ці інакш звязаны з медыямі.

Працаваў журналістам і аўтарам уласных рубрык у 1993-1999 у газеце «Наша Ніва»; 1995-1996 на «Radіo 101,2 FM»; 1995-1996 — газета «Имя»; 1997-1998 — беларуская рэдакцыя «Польскага радыё»; 1999-2002 — «Радыё Рацыя»; 1998-2021 — у розных фарматах меў супрацу з «Радыё Свабода». У 2008-2011 быў сярод стваральнікаў і рэалізатараў грамадскай культурнай кампаніі «Будзьма беларусамі!».
Ад 2022 году ў вымушанай палітычнай эміграцыі: Грузія — 2022-2023; Польшча — ад 2023.

У актуальны час рэалізоўвае праекты «Батумскія расказы» і «Новыя фрашкі».

Аўтар кніг «Фрашкі да пляшкі» (2007), «Падарунак для Адэлі» (2012), «Як стаць беларусам» (2014) і «Каларадская пушча» (2019).

Жанр фрашкі як кароткай гісторыі з жыцця, які вызначыў асноўны творчы метад аўтара, Севярын Квяткоўскі прыняў з падачы пісьменніка і рэдактара з вялікай літары Сяргея Дубаўца.

У «Падарунку для Адэлі» сабраныя навелы, частка якіх публікавалася ў газеце «Наша Ніва».

«Як стаць беларусам» – супольны дакументальны праект, прыдуманы і рэалізаваны ў суаўтарстве ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!”

«Каларадская пушча» – сатырычная антыўтопія. У «Каларадскай пушчы» беларусы праз сусветную катастрофу засталіся сам-насам у жорсткім грамадска-цывілізацыйным канфлікце. Аўтар мяркуе, што больш за 80% ідэяў і вобразаў раману засталіся актуальнымі і пасля 2020 года.

Квяткоўскі Севярын. Выданьні

Каларадская пушча
mp3

Каларадская пушча

Раман серыял
Квяткоўскі Севярын

Сатыра, постапакаліпсіс, фэнтэзі — тры словы, якія характарызуюць раман «Каларадская пушча». Мінула трыццаць гадоў пасля глабальнай катастрофы. Сусветны акіян узняўся на 199 метраў. Менскае ўзвышша ператварылася ў архіпелаг. Менск падзяліўся калючым дротам і візавым рэжымам на ўласна Менск і на Горад-Герой.... Болей »

Каларадская пушча
pdf epub

Як стаць беларусам
pdf epub

Як стаць беларусам

Сто гісторый
Квяткоўскі Севярын

"Як стаць беларусам. Сто гісторый" -- новая кніга Севярына Квяткоўскага. Зборнік маналогаў у жанры дакументальна-мастацкай прозы стаўся вынікам праекту, рэалізаванага на сайтах Budzma.org i Tut.by. "Як стаць беларусам. Сто гісторый" -- гэта збор аповедаў людзей, якія ў розны час адкрылі адзін з бакоў... Болей »

Падарунак для Адэлі
pdf epub

Падарунак для Адэлі

проза
Квяткоўскі Севярын

“Падарунак для Адэлі” – суплёт містычных, часам іранічных, крыху жудкаватых, але часьцей забаўных гісторый з жыцьця людзей, якіяатачалі аўтара ці мроіліся яму на мяжы другога і трэцяга тысячагодзьдзяў. Большасьць апавяданьняў друкавалася ў газэце “Наша Ніва”,частка – на розных пляцоўках інтэрнэту ў 1996-2006... Болей »

Narodnyja fraški
mp3

Narodnyja fraški

Supolny albom
Kviatkoǔski Sieviaryn

Słova fraški maje akademičnaje tłumačeńnie: polskaje "fraszki" pachodzić ad italjanskaha "frasci", što značyć "drabiaza, łuchta". Jak litaraturny žanr fraški ǔźnikli ǔ siaredniaviečnaj Polščy na hruncie narodnaj paezii. U Biełarusi słova "fraška" viarnułasia va ǔžytak na pačatku 1990-ch jak aznačeńnie... Болей »

Фрашкі да пляшкі
pdf epub

Фрашкі да пляшкі

Квяткоўскі Севярын

Зборнік “Фрашкі да пляшкі”—суплёт кароткіх гісторыяў жыцьця пра вядомых беларускіх палітыкаў, музыкантаў, літаратараў, мастакоў, журналістаў, а таксама паспалітых людзей: выкладчыкаў, міліцянтаў, рабочых, таксістаў, мытнікаў, памежнікаў, бізнэсоўцаў, эмігрантаў і дзяцей. Аўтар малюе карціну жыцьця беларусаў... Болей »

ARCHE 02(22)2002
pdf

ARCHE 02(22)2002

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Тэма нумару: Нашы дзеткі. У выданні публікаюцца згадкі пра дзяцінства (Зінаіда Бандарэнка, Ігар Марачкін, Юлія Дранчук, Уладзімір Цэсьлер і г.д.), аповеды пра дзяцінства (Аляксей Бацюкоў, Севярын Квяткоўскі, Ева Вежнавец, Леанід Галубовіч і інш.), гутарка са Зьміцерам Саўкам "Выхаваньне — гэта ня толькі... Болей »

Наша Ніва 1 (158) 2000
djvu pdf

Наша Ніва 1 (158) 2000

беларуская газэта

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »

Наша Ніва 35 (156) 1999

Наша Ніва 33 (154) 1999

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org