- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Як стаць беларусам. Сто гісторый" -- новая кніга Севярына Квяткоўскага. Зборнік маналогаў у жанры дакументальна-мастацкай прозы стаўся вынікам праекту, рэалізаванага на сайтах Budzma.org i Tut.by. "Як стаць беларусам. Сто гісторый" -- гэта збор аповедаў людзей, якія ў розны час адкрылі адзін з бакоў свайго "я". Праз праз пошук схаванага, праз любоў, праз пратэст, праз логіку і містыку, праз пачуццё справядлівасці і прагу хараства яны прыходзілі да важнасці ўсвядоміць сябе Кімсьці, і ў тым ліку -- беларусам. Кніга аб'ядноўвае людзей самых розных узростаў і заняткаў. Ад земляроба да праграміста, ад інжынера да музыканта. З вядомых асобаў у кнізе сярод іншых прадстаўленыя маналогі Уладзіміра Арлова, Сяргея Міхалка, Андрэя Кудзіненкі, Сяргея Дубаўца, Яўгена Калмыкова, Ганны Кісліцынай, Андрэя Курэйчыка, Жаны Літвіной, Сяргея Харэўскага і Валянціна Акудовіча.