- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У гэту мініяцюрную кніжачку ўвайшлі легенды і паданні Слонімшчыны, якія сабраў і пераказаў літаратар, гісторык і краязнавец Сяргей Чыгрын са Слоніма. Задача збірання і апублікавання вуснай народнай творчасці сёння асабліва надзённая. У выніку сацыяльнадэмаграфічных працэсаў адбываецца разбурэнне традыцыйнай беларускай вёскі. Многія населеныя пункты перасталі існаваць ці знаходзяцца на мяжы існавання. Гэта і іншыя прычыны прыводзяць да страты рэгіянальнай вуснай народнай творчасці, якая стваралася цягам стагоддзяў. Калі яе не занатаваць сёння, то пазней зрабіць гэта будзе, хутчэй за ўсё, немагчыма.