- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шаноўны чытач! Перад табою першы нумар новага выданьня. Перагарні яго бегла — і ты ўбачыш у болынасьці сваёй тут краязнаўчыя і гістарычныя матэрыялы. Так, перад табой краязнаўчы, гісторыка-літаратурны часопіс. Аідзкі часопіс. У ім ты знойдзеш матэрыялы, якія датычацца далёкай і блізкай гісторыі Ліды і Лідзкага краю. Мы не ўстанавілі нейкіх межаў гэтага краю, і, калі ў нас зьявяцца матэрыялы пра Шчучын, Іўе ці Воранава, то гэта заканамерна, калі пра больш далёкія месцы, то таксама цалкам магчыма. У часопісе будуць друкавацца матэрыялы на любыя гістарычныя тэмы, калі гэтыя матэрыялы напісаны жыхарамі Лідчыны, ці нашымі землякамі. У часопісе знойдзецца месца і для матэрыялаў мала зьвязаных з нашым краем, але здольных выклікаць цікавасьць лідзян. У часопісе будуць зьмяшчацца і літаратурныя творы на гістарычную тэматыку. Перад табой, шаноўны чытач, толькі першы нумар часопіса. Не судзі яго строга. Яшчэ не сфармаваўся калектыў рэдакцыі. Яшчэ не вядомы фінансавы бок выданьня. Яшчэ няма рэдакцыйнага партфеля, адкуль можна было б выбраць лепшыя матэрыялы. Але ўсё гэта будзе. Будзе кола аўтараў, будзе розгалас у сьвеце, будзе магчымасьць павялічыць аб'ём і якасьць. Усё гэта наперадзе. Але толькі з тваёй дапамогай, толькі тады, калі ты захочаш ведаць пра свой горад і сваё навакольле хоць на крыху болей, чым зараз, калі ў табе дзесьці там у глыбіні душы жыве маленькі-маленькі гонар за Ліду, за Гарадзеншчыну, за Беларусь. Мы сваімі матэрыяламі пастараемся, каб гэты гонар вырас да сапраўднай чалавечай годнасьці.