- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва “Лімарыус”
Прыватнае выдавецтва, яко мае сваю сядзібу ў Менску. Выдаўца беларускага біяграфічнага альманаху «Асоба і час». Меркавалася, што ён будзе выходзіць штогод. Аднак сёлета раней свет убачыў трэці — адмысловы — выпуск, прысвечаны сотым угодкам з дня нараджэння Ларысы Геніюш, а зусім нядаўна — другі, ардынарны выпуск.
Аўтары пішуць пра людзей, якія жылі і працавалі ў Беларусі ў даўні, новы і найнавейшы час. У альманаху ўдзяляецца таксама месца дзённікам, успамінам і ліставанню.
Калі першы выпуск альманаха адкрываўся прадмовай ад рэдакцыі, дык у другім выпуску ў якасці перадавога змешчаны артыкул архівісткі Вольгі Івановай «Асабістыя архівы беларускай нацыянальнай эліты ў канцы XVIII — пачатку XX стст.».
Летась выдавецтва «Лімарыус» учыніла замах. Яно замахнулася выдаць шэраг кніг у серыі «Галасы Радзімы». Першым у серыі выйшаў зборнік Алеся Салаўя, чарговым стаў двухтомнік Ларысы Геніюш.
Выдавецтва “Лімарыус”
e-mail: limarius@yandex.ru
тэл.: +375 29 679 33 36
Гэты зборнік - апошні, які сюіала пры жыцці выдатная беларуская паэтка і грамадская дзеячка Валянціна Коўтун. У яго ўвайшлі лепшыя творы Валянціны Міхайлаўны, у тым ліку вядомая нізка вершаў «Малітва да Калымы», напісаных ад імя Лесі Беларускі - увасаблення подзвігу беларускіх жанчын, паэмы, лібрэта... Болей »
Манаграфія прысвечана адной з малавядомых старонак гісторыі грамадска-палітычнага руху на землях Беларусі і Літвы ХІХ ст. – эміграцыі ўдзельнікаў паўстання 1830 1831 гг. На падставе шырокага кола разнастайных крыніц даследуецца вялікая колькасць звязаных з эміграцыяй пытанняў.... Болей »
Менскае выдавецтва "Лімарыюс" распачало новую кніжную сэрыю пад назвай "Беларуская мэмуарная бібліятэка". У ёй ужо выйшлі ў сьвет дзьве кнігі – "Успаміны пасла" Аляксандра Стагановіча і "Ўспаміны даэміграцыйнага пэрыяду 1805-1831 гадоў" Яўстаха Янушкевіча. Архіў апошняга – патомнага беларускага шляхціча... Болей »
Збор твораў у 2 тамах выдатнай беларускай пісьменніцы Ларысы Геніюш (1910-1983) выдаецца да 100-годдзя з дня яе нараджэння. Гэты двухтомнік – самае поўнае, жанрава разнастайнае, тэксталагічна апрацаванае і пракаментаванае выданне яе спадчыны. Першы том склалі вершы і паэмы, скампанаваныя: храналагічна... Болей »
Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і... Болей »
"За 2010 год у шорт-ліст прэміі патрапілі кнігі: Міхася Андрасюка "Вуліца Добрай Надзеі", Леаніда Галубовіча "Сыс і калуары", Юрыя Станкевіча раман "П’яўка", Андрэя Хадановіча зборнік вершаў "Несіметрычныя сны" і зборнік вершаў Уладзіміра Някляева "Кон". Пасля з’яўлення шорт-ліста адбываюцца кансультацыі... Болей »
Уладзімір Някляеў - паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька - Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці - Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве - знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме... Болей »
Гэта першая кніга выдатнага паэта Алеся Салаўя (1922-1978) на радзіме. Нараджэнец Койданаўшчыны, ён у 1944 г. пакінуў Беларусь, жыў у лагерах для бежанцаў у Аўстрыі, потым настала пасяліўся ў далёкай Аўстраліі. Аднак і на чужыне ён аджыўляў душу беларускім словам, ствараючы вершы ў класічных еўрапейскіх... Болей »
Гэты збор твораў Уладзіміра Дудзіцкага (нар. 1911) з’яўляецца першым у Беларусі і найбольш поўным на сёння выданнем творчай спадчыны беларускага эміграцыйнага літаратара, народжанага ў в. Дудзіцы (ёсння Пухавіцкі р-н). Пакінуўшы ў 1944 г. радзіму аўтар прайшоў шлях праз Аўстрыю ў Венесуэлу, ЗША, Германію... Болей »
У выдавецтве «Лімарыус» выйшла кніга памяці літаратуразнаўца Генадзя Кісялева «… Пачуць, як лёсу валяцца муры». У ёй — поўная бібліяграфія даследчыка, успаміны пра яго і артыкулы, сугучныя тэмам, з якімі ён працаваў. Для кнігі напісалі тэксты Адам Мальдзіс, Арсень Ліс, Міхась Тычына, Віталь Скалабан... Болей »