- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Арсень Сяргеевіч Ліс нарадзіўся 04.02.1934, в. Вётхава Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. Вучоны этнограф, літаратуразнавец, краязнавец, пісьменнік. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1967). Кандыдат філалагічных навук (1965). Доктар філалагічных навук (1997). Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1956).
Друкуецца з 1955 г. Працаваў настаўнікам, рэдактарам у Дзяржаўным выдавецтве БССР. З 1962 г. у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора АН Беларусі. Даследуе літаратуру, гісторыю, краязнаўства і перыядычны друк Заходняй Беларусі, жыццё і дзейнасць дзеячоў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, гісторыю культуры. Як адзін з укладальнікаў, аўтараў уступных артыкулаў і каментарыяў шматтомнага акадэмічнага збору “Беларуская народная творчвсць” стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986). Аўтар аўтабіяграфічнага твора “Ад матчыных песень”, манаграфіі “М.Шчакаціхін: Хараство непазнанай зямлі” (1968), кніг “Браніслаў Тарашкевіч” (1966), “Пётра Сергіевіч” (1970), “Вечны вандроўнік”, “Пякучай маланкі след: Эцюды да партрэта мастака Гарыда” (1981). У яго кнігу “Цяжкая дарога свабоды” (1994) увайшлі літаратурныя партрэты А.Смоліча, Р.Шырмы, Ул.Караткевіча. Адзін з складальнікаў трыццацітомнай серыі”Беларуская народная творчасць”. На яго рахунку том “Жніўныя песні” (1974), зборнік “Беларускія народныя песні” (1970), манаграфія “Купальскія песні”(1974), “Валачобныя песні” (1989), падручнік для студэнтаў ВНУ “Беларуская народная творчасць”. Пісаў нарысы пра творчасць Я.Драздовіча: “Шляхі і пошукі”; пра збіральніка песеннага фальклору Антона Грыневіча “Песня просіцца ў свет”. Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў “Песня на ўсё жыццё” (пра Р.Р.Шырму, у сааўт. З І.К.Цішчанкам, 1984), “Прысады жыцця” (пра М.І.Гарэцкага, у сааўт. З А.С.Вялюгіным, 1985), “Зямля Тарашкевіча” (у сааўт. з Я.С.Лецкам, 1991), “Аркадзь Смоліч”, “Дзядзька Уласаў” (пра А.М.Уласава; абодва 1992), “Адвечныя званы” (пра М.Доўнар-Запольскага, 1993). Рэдагаваў кнігі Паўліны Мядзёлкі “Сцежкамі жыцця”; пісаў каментарыі да ўспамінаў пра Максіма Гарэцкага, да доктарскіх прац па гісторыі беларускага жывапісу. За актыўны ўдзел у нацыянальным Адраджэнні Камітэтам Ушанавання ганараваны медалём Язэпа Драздовіча “За руплівасць на ніве беларускага мастацтва” (25.03.1998), медалём Анатоля Бярозкі “Цвяток Радзімы” і адпаведнымі дыпломамі. Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.
Памёр Арсень Ліс 28.05.2018 г.
Крыніца: www.adradjency.narod.ru
У кнігу вядомага беларускага пісьменніка і фалькларыста А. Ліса (нар. 1934) увайшло ўсё самае значнае з яго творчага набытку. Першы раздзел «Дойліды беларускай дзяржаўнасці» склалі нарысы пра выдатных дзеячаў беларускага нацыянальнага Адраджэння. У раздзеле «Паэзія земляробчага календара» раскрываецца... Болей »
У кнізе можна знайсці артыкулы, кароткія манаграфіі і нарысы, прысвечаныя жыццю людзей, што распрацоўвалі нацыянальную беларускую канцэпцыю – Аляксандра Ўласава, Браніслава Тарашкевіча, Аркадзя Смоліча, Тамаша Грыба, і шматлікіх ншых. Аўтар не абмежаваўся гісторыкамі, палітыкамі і пісьменнікамі. "Gloria... Болей »
У манаграфіі даследуецца вобразная сістэма, паэтыка, тыпалогія вяснянак, юраўскіх, карагодных, купальскіх і жніўных песень беларускага народнага календара ў кантэксце песенных жанраў абрадавага фальклору балгар, рускіх, украінцаў. Выяўлены прыярытэты, агульнае і этнічна адметнае ў традыцыйнай культуры... Болей »
Манаграфія прысвечана асноватворнаму раздзелу традыцыйнай духоўнай культуры — каляндарна-абрадавай творчасці беларусаў. У кнізе даследуецца генетычная, функцыянальная і мастацкая прырода каляндарна-абрадавага фальклору як сацыякультурны досвед народа, увасабленне яго творчага духу. Працы характэрны сістэмны... Болей »
Кніга з'яўляецца першым манаграфічпым даследаваннем, прысвечаным аднаму з самых багатых раздзелаў паэзіі беларускага земляробчага календара — жніўным песням. Аўтар разглядае паходжанне жніўных абрадаў і песень, сістэму іх вобразаў і паэтыку. Разлічана на навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў... Болей »
Каляндарна-абрадавая паэзія, прадстаўленая ў томе сваімі лепшымі ўзорамі, з выключнай паўнатой адлюстравала светапогляд народа, яго працоўнае і духоўнае жыццё. Яна адрозніваецца глыбокай гуманістычай накіраванасцю і мастацкай дасканаласцю. Каляндарна-абрадавая паэзія, або песні гадавога кола, — рэпрэзентатыўны... Болей »
Вытокі валачобнай паэзіі — у працоўна-магічных уяўленнях старажытнага чалавека. У працэсе бытавання валачобныя песні развіліся ў эпічныя творы віншавальна-велічальнага характару. У ix услаўляюцца розум i працавітасць земляроба, паэтызуецца праца на зямлі. Даследуюцца гісторыя збірання валачобных песень... Болей »
У кнігу Арсеня Ліса (нар. у 1934 г.), кандыдата філалагічных навук, вядомага даследчыка-фалькларыста, аўтара папулярных сярод чытачоў прац па гісторыі культуры, увайшлі артыкулы пра А. Грыневіча, М. і Г. Гарэцкіх, М. Агінскага, людзей, што пакінулі глыбокі след у грамадска-культурным жыцці Беларусі і... Болей »
Аўтар кніг пра дзеячаў беларускай культуры Браніслава Тарашкевіча, Міколу Шчакаціхіна, Пётру Сергіевіча Арсень Ліс у сваёй новай працы адкрывае спецыялістам і шырокаму колу чытачоў імя ўдзельніка рэваяюцыйнага руху ў былой Заходняй Беларусі, таленавітага мастака Язэпа Горыда.... Болей »
Манаграфія прысвечана аднаму з багацейшых раздзелаў паэзіі беларускага земляробчага календара. Даследуецца генезіс купальскіх песень. Асноўную ўвагу аўтар удзяляе праблеме адлюстравання народнага жыцця ў купальскай паэзіі, мастацкай прыродзе купальскай песні. Літ. у падрадк. заўвагах.... Болей »