- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга Юрыя Гардзеева – першая такога кшталту публікацыя пра горад над Нёманам. У кнізе падрабязна даследуецца гісторыя развіцця горада, планіроўка і забудова. Аўтар на аснове архіўных дакументаў адсочвае тапаграфію гарадзенскіх вуліц і плошчаў. Падрабязна апісвае гісторыю і шлях тапанімікі кожнай вуліцы, кожнага гарадскога пляца. Даследуе саслоўныя і маёмасныя адносіны жыхароў у розных перыядах гісторыі. Апісвае шляхецкія сядзібы, уладанні духавенства. Асобная глава прысвечана сацыяльнай стратыграфіі і прафесійнай структуры гарадскога насельніцтва. Кніга багата ілюстравана старымі фотаздымкамі, картамі, планамі, адбіткамі архіўных дакументаў. Тут даведаемся пра стан гарадзенскіх карчмоў у 18 стагоддзі, пра забудову Дамініканскага кляштара, гісторыю паасобных будынкаў, камяніц, дворыкаў і палацаў. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў. (Н.Г.)