- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарадзіўся ў Гародні 2 ліпеня 1967 г. У 1991 г. скончыў гістфак Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Тэма дыпломнай працы: Развіццё планіроўкі і архітэктуры Гародні ў XVIII ст. У 1988-1992 гг. працаваў мастацтвазнаўцам у гарадзенскіх майстэрнях інстытута “Белспецпраектрэстаўрацыя”. У 1993-1995 гг. - выкладчык кафедры беларускай культуры ГрДУ. У 1996-1999 – аспірант Педагагічнай акадэміі ў Кракаве (Польшча). У 2000 г. тамжа абараніў дысертацыю: Гародня ў XVIII ст. Даследванні над асваеннем гарадской прасторы, адносінамі ўласнасці і гарадскім насельніцтвам (Grodno w XVIII stuleciu. Studia nad zasiedleniem, stosunkami własnościowymi i mieszkańcami miast) і атрымаў навуковы тытул доктара гуманітарных навук. У 2001-2005 гг. працаваў у Навуковай бібліятэцы Польскай Акадэміі Мастацтваў і Польскай Акадэміі Навук у Кракаве. З 2005 г. – ад’юнкт Інстытута Расіі і Усходняй Еўропы Ягелонскага ўніверсітэта. Старшыня Беларускага таварыства ў Кракаве.
Галоўныя накірункі даследаванняў: гісторыя беларускіх гарадоў, сацыяльна-эканамічная ды культурная гісторыя Гародні, рэформы мясцовага самакіравання ў ВКЛ ў другой палове XVIII ст.
Кніга прысвечаная разгляду дзейнасці цывільна-вайсковых парадкавых камісій, якія былі заснаваныя ў Рэчы Паспалітай у 1789 г. і паклалі пачатак мясцовай адміністрацыі на літоўскіх і беларускіх землях. Нягледзячы на тое, што камісіі спынілі існаванне ўлетку 1792 г, у час вайны з Расіяй, станоўчыя эфекты... Болей »
Гэтая кніга - першая ў Беларусі праца, у якой зроблены аналіз эвалюцыі тапанімікону аднаго горада на храналагічным адрэзку XII-XVIII стст. Аўтар, доктар гістарычных навук Юры Гардзееў, разглядае пытанне паходжання ўласнага імя Гародні і ракі Нёман, усебакова аналізуе асобныя назвы гарадзенскіх вуліц... Болей »
Кніга Юрыя Гардзеева – першая такога кшталту публікацыя пра горад над Нёманам. У кнізе падрабязна даследуецца гісторыя развіцця горада, планіроўка і забудова. Аўтар на аснове архіўных дакументаў адсочвае тапаграфію гарадзенскіх вуліц і плошчаў. Падрабязна апісвае гісторыю і шлях тапанімікі кожнай вуліцы... Болей »
“Гародня Х – ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам” - чарговае выданне кніжнай серыі “ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА”. З усіх старажытных беларускіх гарадоў сёння найбольш актыўна даследуецца Гародня. Кніга “Гародня Х – ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам” яшчэ адзін таму прыклад. 11 гісторыкаў... Болей »
У навуковай літаратуры вольнае мулярства або масонства звычайна вызначаецца як этычны або рэлігійна-этычны рух, які канчаткова аформіўся напачатку XVIII ст. у Англіі. Паводле вольнамулярскай ідэалёгіі мэтаю дзейнасьці яе прыхільнікаў зьяўляецца духоўнае ўдасканаленьне чалавека і ўсталяваньне братэрскіх... Болей »
У зборнік увайшлі матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа» (лістапад 1999 г.), якую арганізавала кафедра беларускай культуры ГрДУ. Разглядаюцца пытанні гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мастацтва, мовы і літаратуры... Болей »
Аршанская бітва 1514 г., стаўшы рэзанансавай падзеяй сваёй эпохі, была вядомая ў Вялікім Княстве Літоўскім як “Вялікай бітва”. Заняла яна і прыкметнае месца ў нацыянальным гістарычным дыскурсе суверэннай Беларусі пачатку 90-х г. XX ст. Бітва пад Оршай выкарыстоўвалася як прыклад паспяховага змагання... Болей »
Тэма нумару: Гістарычная памяць і гістарычная палітыка. У нумары разглядаюцца праблемы гістарычнай памяці беларусаў і ўплывы на яе савецкай ідэалогіі і дзяржаўнай ідэалёгіі сучаснай Рэспублікі Беларусь. Гістарычная амнезія беларусаў не можа не экстрапалявацца на рэчаіснасць. Яна праяўляецца ва ўвядзенні... Болей »
Чарговы выпуск альманаха, прысвечаны малавядомым старонкам гісторыі Горадні і сучаснай гістарычнай палітыцы. Апроч дыскусійных матэрыялаў раздзелу “Рэканструкцыя” супраць гісторыі ўвазе чытачаў прапануюцца гістарычныя дакументы, аналітычныя тэксты і фотаздымкі. Разлічаны на шырокае кола прыхільнікаў... Болей »
Нумар прапануе ўзбагаціць веды аб гісторыі і культуры найстаражытнейшага беларускага гораду — Полацку. Тэматычныя вузлы выпуску: узьнікненьне Полацкага княства, лацінскія крыніцы пра полацкія ўладаньні ў Прыбалтыцы, гістарычныя стасункі Вялікага Княства Літоўскага і Полацкага княства, рыторыка кампаніі... Болей »