- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэтая кніга - першая ў Беларусі праца, у якой зроблены аналіз эвалюцыі тапанімікону аднаго горада на храналагічным адрэзку XII-XVIII стст. Аўтар, доктар гістарычных навук Юры Гардзееў, разглядае пытанне паходжання ўласнага імя Гародні і ракі Нёман, усебакова аналізуе асобныя назвы гарадзенскіх вуліц і плошчаў, а таксама іншыя імёны ўнутрыгарадскіх аб’ектаў (напрыклад: аграонімы, драмонімы, эклезіёнімы ці мікратапонімы). У працы зроблена спроба аналізу каштоўнасных аспектаў эвалюцыі гарадзенскага ўрбананімікону. Кніга скіравана да тых, хто цікавіцца гісторыяй старажытнай Гародні.