- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі ў 1990 годзе мне выпала магчымасць паехаць у Манголію, з якой радасцю я згадзіўся. Я не ведаў тады, што пісьменніку зусім неабавязкова «пазнаваць жыццё», што ўвогуле пісьменнік ведае рэальнае жыццё нашмат менш за звычайных людзей — хаця б таму, што нельга знаходзіцца ў двух месцах адначасова: трэба альбо сядзець за сталом у кабінеце перад аркушам паперы і грызці кончык ручкі ці за ноўтбукам на кухні, — або ісці «ў народ». Навучыцца выкарыстоўваць малое, каб пры дапамозе яго дабівацца большага — вось і ўвесь няхітры сакрэт пісьменніцкага рамяства. Але мне было ўсяго 25 гадоў. Я напісаў адну маленькую кніжку. Для мяне пабыць у Манголіі азначала прыкладна тое ж, што для Чэхава паездка на Сахалін, толькі мне, у адрозненне ад яго, не трэба было трэсціся ў тарантасах, выкрэсліваць з жыцця год-паўтара; тут усяго паўтара тыдні, і не тарантас, а да Масквы цягнік, адтуль — самалёт; тут магчымасць пабачыць чужы свет і пры гэтым не замачыць нават падэшваў, плюс бясплатна. (фрагмент)