- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сяргей Чыгрын запрашае ў чарговае падарожжа па невядомым і няслушна забытым. Гісторыка-краязнаўчы нарыс слонімскага журналіста і краязнаўцы Сяргея Чыгрына прысьвечаны мастакам Слонімшчыны ў складаныя часы першай паловы 20 стагодзьдзя. Асаблівае месца надаецца творам мастака Антона Карніцкага, які пражыўшы 32 гады пакінуў па сабе яскравы мастацкі сьлед. Імя мастака нажаль забытае і як раз для таго, каб вярнуць яго і яго творчасьць у сьвядомасьць беларускага мастацтва пабачыла сьвет гэтае выданьне. Выданьне будзе цікавае, тым хто хоча лепш пазнаць старонкі гісторыі сваёй краіны. Акрамя інфармацыі пра самаго мастака, асобнае эсэ прысьвечанае мастакам Слонімшчыны, якія дзейнічалі ў скаладаныя чысы нямецкай акупацыі, і якія былі “забытыя” пасьля вайны як неблаганадзейныя і шкодныя для “савецкага мастацтва” (З.К.).