- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кнігу склалі новыя артыкулы і эсэ доктара філалагічных навук, прафесара Вячаслава Рагойшы пра малавядомыя старонкі жыцця і творчасці трох класікаў беларускай літаратуры, што ўяўляюцца яму ў вобразе Трыглава — найвышэйшай гары Славеніі. У прыватнасці, чытач даведаецца пра Янку Купалу як бацьку нацыі, лексікографа, пра прыязныя ўзаемаадносіны Якуба Коласа з рускай паэтэсай Святланай Сомавай (упершыню поўнасцю публікуюцца лісты да яе народнага паэта Беларусі), пра творчую спрэчку Максіма Багдановіча з вядомым рускім музыказнаўцам і кампазітарам Барысам Асаф’евым і інш. У кнізе змешчаны таксама вершы і бібліяграфія публікацый яе аўтара пра знакамітыя «вяршыні» беларускага літаратурнага Трыглава.