«Мы ненавідзім іх па-чалавечы»: паэзія нямецкамоўных габрэяў-эмігрантаў, якія перажылі Халакост
2024-04-16 21:40
Халакост — адна з найбольшых трагедый ХХ стагоддзя. Пагаворым пра найлепшых нямецкамоўных яўрэйскіх паэтак і паэтаў, якія выжылі падчас Халакосту і паказалі, як гэта пісаць на мове свайго ворага, калі гэта адначасова твая родная мова.
Як яўрэйскія паэты і паэткі ставіліся да нямецкай мовы пасля Халакосту? Як Роза Аўслендэр і Паўль Цэлан падтрымлівалі адно аднаго ў сутарэннях ткацкай фабрыкі ў акупаваных нацыстамі Чарнаўцах? Як Цэлан стаў новым абліччам пасляваеннай еўрапейскай паэзіі і хто паўплываў на яго культавы верш «Фуга смерці»? Творчы і жыццёвы шлях Эльзы Ласкер-Шулер: ад паэткі-вундэркінда да збіцця нацыстамі і эміграцыі ў Цюрых і Ерусалім? Як знакамітая пісьменніца Сельма Лагерлёф дапамагла выратавацца ад нацыстаў Нэлі Закс? Як трагічна звязаны лёсы Нэлі Закс і Паўля Цэлана? Як Маша Калека адмовілася ад прэстыжнай узнагароды ў Нямеччыне, гнеў і немагчымасць дараваць у ейнай паэтыцы? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў новым выпуску размоваў пра беларускую і сусветную літаратуру ад
Андрэя Хадановіча.