be
pdf

Народная Воля 170-171

Дуня МIЯТАВIЧ: «Зараз той час, калі беларускаму ўраду трэба рухацца наперад...» Прадстаўніца АБСЕ па свабодзе сродкаў масавай інфармацыі Дуня Міятавіч засталася задаволенай сваім першым візітам у Беларусь. Спадарыня Міятавіч спадзяецца, што ён будзе не апошнім. “Я вельмі шчаслівая, што ў мяне атрымалася прыехаць у Беларусь, — падвяла вынік сваёй трохдзённай паездкі прадстаўніца АБСЕ па свабодзе СМІ. — З вялікім інтарэсам сустрэлася і з прадстаўнікамі ўрада, і з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Варта адзначыць, што адкрытае запрашэнне наведаць Беларусь я атрымала ад беларускага ўрада яшчэ на пачатку свайго мандату — для мяне гэта вялікі гонар. На мой погляд, гэта праява добрай волі для таго, каб распачаць доўгі працэс перабудовы заканадаўства ў сферы сродкаў масавай інфармацыі. І мяне падбадзёрыла тое, наколькі адкрыта высокапастаўленыя асобы вашай краіны абмяркоўвалі са мной складаныя пытанні ў сферы свабоды СМІ. Сустрэчы, якія адбыліся, прайшлі ў вельмі канструктыўнай манеры, і, я спадзяюся, так будзе працягвацца і далей”. Дуня Міятавіч прыняла ўдзел у “круглым стале”, прысвечаным развіццю інтэрнэта ў Рэспубліцы Беларусь.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010-10-29
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2010 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org