- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ну і жартачкі ж у Лазавіка і Ярмошынай! Як вядома, адзін з патэнцыяльных кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі, лідар кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў прапанаваў Цэнтрвыбаркаму паставіць на выбарчых участках празрыстыя скрыні для галасавання. “Лукашэнка кажа, што гэта каштуе вельмі дорага, што ў краіне няма сродкаў, каб забяспечыць усе ўчасткі такімі вось празрыстымі скрынямі. Таму мы звярнуліся ў парламенты розных краін — сярод іх Літва і Польшча. Там нам абяцаюць, што яны Аляксандру Рыгоравічу ў гэтым дапамогуць, абы толькі ён гэтыя празрыстыя скрыні прыняў. А ўжо давезці да Беларусі мы іх як-небудзь здолеем...” — сказаў Някляеў. Прапанова падаецца слушнай і нават выгаднай для самой улады, бо калі выбары ў Беларусі і насамрэч праводзяцца без фальсіфікацый і парушэнняў, як любіць паўтараць старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, то наяўнасць празрыстых скрыняў для галасавання толькі умацавала б у грамадстве веру ў справядлівасць іх вынікаў. Але словы — адно, а справа — зусім іншае... Учора старшыня Цэнтрвыбаркама давала прэс-канферэнцыю, падчас якой карэспандэнт “Народнай Волі” прама запытаўся: “Ці гатовая Цэнтральная выбарчая камісія прыняць у падарунак празрыстыя скрыні, калі прэтэндэнт на прэзідэнцкі пост Уладзімір Някляеў забяспечыць іх дастаўку ў Беларусь?”