be
pdf

Народная Воля 180-181

Рыгор Кастусёў: «Задача максімум для нас на гэтыя выбары — перамога, а задача мінімум — даказаць, што нацыянальна-дэмакратычныя сілы жывыя... Скажу шчыра: я не вельмі веру, што намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў мае нейкія шанцы на перамогу ў прэзідэнцкіх выбарах. Але... Пры асабістай размове Рыгор Андрэевіч падкупляе сваёй акрытасцю і шчырасцю, усмешлівым прыжмурваннем вачэй. У адрозненне ад некаторых, хто сёння прэтэндуе на прэзідэнцкую пасаду, Кастусёў не спрабуе рабіць надта сур’ёзны выгляд альбо кардынальна мяняць імідж. Які ёсць, такі ёсць. Пра каханне, саўгас і партыю — Рыгор Андрэевіч, скажыце шчыра, ці кахаеце вы сваю жонку? — Ну а як вы думаеце, калі мы разам пражылі больш за 30 гадоў? — А калі пачуцці яшчэ жывуць, дык навошта пайшлі ў прэзідэнты? Ваша жонка ў адным з інтэрв’ю адкрыта выказалася: “Не, нельга Рыгору быць прэзідэнтам. Яму з усім разабрацца трэба, а я тут сядзі сабе адна, як Галіна Лукашэнка...” — Любая жанчына ў нармальнай сям’і хвалюецца за свайго мужа. І мая жонка — не выключэнне. Яна ведае мой характар, адносіны да справы. І перажывае не таму, што я магу яе кінуць як жанчыну, а таму, што калі ўвязваюся ў справу, то раблю яе, падчас ахвяруючы сям’ёй.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010-11-16
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2010 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org