be
pdf

Наша слова.pdf 147 / 2024

Так сталася, што пасля закрыцця папяровага “Нашага слова” і пераходу газеты ў электронны фармат “Наша слова.pdf” з яе старонак практычна зніклі “моўныя” матэрыялы. Прычынаў тут шмат. Прафесары старой школы, якія цесна супрацоўнічалі з “Нашым словам”, проста паўміралі. Мовазнаўцы новага пакалення, мабыць, ці маюць дастаткова магчымасцяў друкавацца ў больш прэстыжных выданнях, ці проста не ведаюць пра “Наша слова.pdf” або, магчыма, і не прызнаюць за газету. А, можа, навукоўцы лічаць, што пра беларускую мову ўжо ўсё напісана, а між тым патрэба ў матэрыялах пра мову відавочная. Таму і пачынаецца серыя артыкулаў “Беларуская металігвістыка”. Пачнём з назвы. Як толькі мы гаворым “мета-”, у памяці ўсплывае “Метафізіка” (ад стар.-грэч. - "тое, што после фізікі"). Першапачаткова слова "Метафізіка" выкарыстоўвалася як пазначэнне зборніка 14 кніг Арыстоцеля з развагамі пра першапрычыны ("першыя роды існага"), што засталіся пасля яго ў неапрацаваным выглядзе, у выданні філасофскіх прац, падрыхтаваным Андронікам Радоскім, размешчаных пасля (мета) арыстоцелевай "Фізікі" - такім чынам яны атрымалі сваю назву. Лінгвістыка або Мовазнаўства (фр.: linguistique ад лац.: lingua - мова) - навука аб будове, функцыянаванні і развіцці моваў свету. Гэта навука аб натуральнай чалавечай мове наогул і аб усіх мовах свету як індывідуальных яе прадстаўніках. У шырокім сэнсе слова, лінгвістыка падзяляецца на навуковую і практычную. Часцей за ўсё пад лінгвістыкай маецца на ўвазе менавіта навуковая лінгвістыка.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2024-10-23
  • Copyright: © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org