- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
23 кастрычніка споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння доктара філалагічных навук, прафесара, педагога, аўтара шматлікіх кніг, падручнікаў, слоўнікаў Івана Лепешава (1924-2014). Выдатны мовазнавец Іван Якаўлевіч Лепешаў шмат зрабіў для развіцця беларускай мовы, папулярызацыі і абароны роднага слова. Вучонага з поўным правам можна назваць патрыярхам беларускай фразеалогіі і парэміялогіі. 100-годдзе вялікага беларускага мовазнаўца годна ўшанавалі ў Гародні. На філалагічным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы ў гонар 100 гадоў з дня нараджэння Івана Лепешава Настаўніка, Вучонага, Патрыёта адкрыта імянная аўдыторыя. Нарадзіўся Іван Лепешаў у вёсцы Іскозы Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. У 1940 годзе скончыў восем класаў Ліцвінаўскай сярэдняй школы, здаў экстэрнам экзамены за дзявяты клас і паступіў у Аршанскі настаўніцкі інстытут, але паспеў закончыць толькі першы курс. Вучобу перапыніла Другая сусветная вайна. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны ордэнам і медалямі.