- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У пакоі быў адзін Слава. Заклапочаны, вельмі сур'ёзны чалавек гадоў шасці, з малатком і абцугамі поўзаў вакол грузавічка, правіў машыну, што, відаць, сапсавалася. Грузавічок, змайстраваны з дошчачак, на бярозавых колцах, стаяў пасярэдзіне пакоя, на дарозе да канечнага пункта — кутка між печчу і дзвярыма. Хоць грузавік быў многа меншы за шафёра і хоць у кузаве ляжала толькі некалькі трэсачак ды старая шрубка, чалавек рабіў не на жарт — і стукаў малатком, і круціў колцы, і гуў. (фрагмент)