- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Маша ўвайшла ў хату і пачала моўчкі распранацца. Развязала хустку, на якой блішчалі сняжынкі, скінула залубянелую ватоўку. Распраналася яна марудна — ад утомы, што роўным цёплым цяжарам наліла цела. — Ад Сямёна нічога не было? — спытала яна, зірнуўшы на свякруху пільнымі, знарок спакойнымі вачыма. Хоць па твары старой бачыла, што не было. — Нічога... — адказала свякруха. Сум зноў балюча здушыў Машына сэрца. Толькі зараз было цяжэй, чым днём у лесе, але гэта быў той жа важкі сум ад трывожных думак пра мужа, ад якога болей за два месяцы не прыходзіла пісьмаў. Гэты сум толькі часова адышоў у дарозе, калі жанчыны збіраліся ля яе воза і жартавалі. (фрагмент)