- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У другім выпуску літаратурнага альманаха «Новы Замак» Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў» у раздзеле «Са спадчыны» публікуецца драматычная паэма Міколы Арочкі «Каранацыя Міндоўга» (пры жыцці аўтара друкаваўся толькі ўрывак). У «сучасных мемуарах» Мечыслава Курыловіча распавядаецца, між іншым, пра альбарутэнаў. У «замежным дзённіку» Сяргея Астраўца — уражанні ад Готланда, Мальёркі і Локрума — невялікага вострава ў Адрыятычным моры побач з Дуброўнікам. Віктар Сазонаў прадстаўляе нізку апавяданняў, якія дагэтуль выходзілі толькі ў польскім перакладзе асобнай кнігай. Змешчаны пераклад паэмы, што належыць пяру былога Папы Рымскага Яна Паўла ІІ. Друкуюцца ўспаміны пра гродзенскіх паэтаў: Юрыя Гуменюка і Эдуарда Мазько. У раздзеле «Хроніка» чытач знойдзе рэпартаж пра першы вулічны паэтычны слэм «Кахай па-гарадзенску!»