- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
                                    
                     Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі. Сёлета спаўняецца трыццаць гадоў, як сьвет пакінуў мастак Пётра Сергіевіч. І, выпраўляючыся з гэтай нагоды на ягоную радзіму, у вёску Стаўрова, я зусім ня цешыў сябе надзеяй, што знайду нейкія палотны знакамітага партрэтыста.