- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мама мая — расейка, чыстая, карэнная. Я па маці ніжагародзец мо ў 10-м ці 15-м калене. Там ёсьць вёска Канстанцінава, адкуль мой род. Так што і сормаўскія работнікі, і, ня выключана, жыхары тае начлежкі, дзе Горкі знайшоў пэрсанажаў п’есы "На дне", — мая радня. Старая начлежка дагэтуль стаіць у Ніжнім Ноўгарадзе, і, калі я праходжу ля яе, маё сэрца ёкае. У маім родзе з боку маці былі і басякі, і заможныя купцы: купец Бяляеў, вышэйшай гільдыі, уладальнік трох бандарных радоў на славутым ніжагародзкім кірмашы, дэпутат гарадзкой думы, уладальнік трох велічэзных даходных дамоў у Ніжнім Ноўгарадзе. Яны і дагэтуль стаяць.
Па бацьку ж я — несапраўдны паляк, польскай мовы ня ведаю. Дый паходзіў мой род па бацьку з Адэсы. Мой прадзед, Франц Бартосік, гандляваў рыбай на Прывозе. Таму ў мяне вялікія сумневы наконт ягонай polskości… Вядома, якія палякі гандлявалі рыбай на Прывозе.
У школу я пайшоў у Усьць-Каменагорску. Мае бацькі — тэатралы: ён — рэжысэр, яна — акторка, і мы ўвесь час блукалі па Расеі, пакуль не прыехалі ў Казахстан. Там я стаў усьведамляць сябе. І нават ведаў пару казахскіх словаў. Маім настаўнікам быў міліцыянт, які ахоўваў гатэль у Алма-Аце, дзе мы гастралявалі. Бацькі матляліся па ўсёй Азіі, але маці хацела адтуль вырвацца. Я быў на палове трэцяй клясы (1978 год), калі тата абрадаваў — мы паедзем у Беларусь. Што такое Беларусь, я ня ведаў. Нешта такое далёкае! У мяне былі асацыяцыі з Барусіяй. Мяне ўразіла, што тут людзі маюць сваю мову. Я не пачуў яе, натуральна, на вуліцах Гомелю. Але ўбачыў у шапіку часопіс "Вожык". Доўга, уражаны, ламаў галаву, што ж гэта азначае. Запытаўся ў аднаклясьнікаў. Потым пачуў у радыёпастаноўцы: "На сьцяне вісела "маланка" (газэта такая школьная). Так уваходзіў у кантэкст. Я быў «освобождён» ад беларускай мовы. І яшчэ адзін чалавек з усяе клясы быў вызвалены, таксама расеец. І так выйшла, што толькі мы ўдвух можам падтрымаць гутарку на беларускай мове. Астатнім аднаклясьнікам, гомельскім беларусам, гэта "ня нада, яны нармальна разгаварывают".
У мяне абсалютна спакойны, лянівы тэмпэрамэнт. Я большую частку жыцьця баўлю на канапе. Гэта жыцьцёвыя абставіны мяне часам падкідваюць. Было і вельмі хранова, і вельмі клясна. Шмат чаго ёсьць узгадаць.
Я мілы, культурны, рафінаваны інтэлігентны хлопчык. Я ня ўмею біцца, ня ўмею ўдарыць чалавека па твары. Ня ўмею прыгожа дастаць нож і ўсьміхнуцца фіксай, хаця фікса ў мяне ёсьць.
Я маю толькі адну сур’ёзную гісторыю на сумленьні, яна таксама апісаная ў кнізе: я ратаваў і ня выратаваў тапельку. У вадзе мне здавалася, што яшчэ пару сэкунд — і я пайду зь ёй на дно. А на беразе — што мне не хапіла пары сэкунд, каб яе выцягнуць. У мяне не было досьведу ратаваньня, была халодная вада, ужо ляжаў сьнег. Я адпусьціў яе руку! Самы страшны досьвед, калі адпускаеш чалавека...
„Забіць упалмінзага“ — трэцяя кніга Зьмітра Бартосіка ў сэрыі „Падарожжаў Свабоды“ пасьля папярэдніх: „Быў у пана верабейка гаварушчы“ і „Клініка кітайскага дантыста“. Тут, як і ў ранейшых кнігах, апавядаецца пра невядомыя факты беларускай гісторыі на падставе дакумэнтаў і галасамі жывых сьведак, якіх... Болей »
Трэцяя кніга «Падарожжаў Свабоды» апавядае пра невядомыя факты беларускай гісторыі на падставе дакумэнтаў і галасамі жывых сьведак, якіх на момант выхаду кнігі амаль не засталося. Гаворка ідзе пра апошнюю спробу ўратаваньня рэальнасьці, якой яна была ў пасьляваеннай Беларусі, — без інтэрпрэтацый.... Болей »
Książka jest zbiorem reportaży, które autor zapisywał na mikrofon dla Radio Svaboda, a następnie przeniósł na papier. Otrzymaliśmy obraz Białorusi w XX wieku, ale jakże inny od wszystkiego, co zna białoruska literatura – opisany słowami zwykłych ludzi, którzy – nierzadko dopiero u schyłku życia – odważyli... Болей »
У сэрыі «Бібліятэка Свабоды» — кніга Зьмітра Бартосіка «Клініка кітайскага дантыста», напісаная на матэрыялах праграм «Вострая Брама» і «Падарожжы Свабоды» на Радыё Свабода. Папярэдняя кніга падарожжаў «Быў у пана верабейка гаварушчы…» (Бібліятэка Свабоды, 2016) прынесла аўтару прэміі Аляксандра і Марыі... Болей »
Нястомны вандроўнік Радыё Свабода, аўтар адпраўляецца ў падарожжа па «забытых адрасах» культуры і чароўнай палачкай славутых імёнаў уваскрашае цэлыя эпохі, сюжэты і жарсьці зь нязьменным вынікам — адкрыцьцём! Ён знаходзіць сьляды француза Апалінэра ў Беларусі і беларуса Рыпінскага ў лёнданскім Тотэнгэме... Болей »
У гэтай кнізе няма агульнавядомых фактаў і амаль няма вядомых сюжэтаў. Аўтар сабраў разам гісторыі, пра якія сьведкі адважыліся распавесьці толькі напрыканцы жыцьця. Тым ня менш, факты і сюжэты складаюцца ў карціну Беларусі ХХ стагодзьдзя, і нельга сказаць, што гэтая карціна няпоўная або непраўдзівая.... Болей »
Паэт, бард Зьміцер Бартосік, выдаючы сваю першую кнігу зьдзівіў і ўразіў чытача. Можна было б спадзявацца, што першае выданьне Бартосікавай творчасьці будзе верашаваным, а тут – неспадзеўка – проза. Апавяданьні з уласнага жыцьця. А і тытул які – “Чорны пісталет”. Пакуль не прачытаеш, ваабражэнне малюе... Болей »
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »