- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паэт, бард Зьміцер Бартосік, выдаючы сваю першую кнігу зьдзівіў і ўразіў чытача. Можна было б спадзявацца, што першае выданьне Бартосікавай творчасьці будзе верашаваным, а тут – неспадзеўка – проза. Апавяданьні з уласнага жыцьця. А і тытул які – “Чорны пісталет”. Пакуль не прачытаеш, ваабражэнне малюе нейкія стэрыатыпныя абразкі – Штырліц, Джэймс Бонд, дэтэктыў, пошукі скарбаў, вайна ў канцы канцоў. А тут - тут проста жыцьцё. Звычайнае і незвычайнае адначасова. Сьмешныя і сумныя сытуацыі. Але, што цэнна, без ніякіх павучэньняў, без акадэмічна-маралізатарскіх высноваў, без падтэксту, маўляў, не рабіце так, як рабіў я, ды не здарыцца з вамі тая прыкрасьць, што са мной здарылася. Без гераізаваньня сябе самога, - гляньце, які я выдатны, які разумны, цудоўны, які надчалавек. Нічога такога ў гэтых апавяданьнях няма. Усё проста і звычайна – апавяданьні з уласнага жыцьця. (Н.Г.)