be
pdf epub

Паміж Масквой і Варшавай

Іпатава Вольга
Некалькі гістарычных маршрутаў Беларусі

Кніга Вольгі Іпатавай, вядомай беларускаму чытачу, як аўтаркі апавяданняў і аповесцяў на гістарычныя і жыццёвыя тэмы, «Паміж Масквой і Варшавай» - гэта своеасаблівы даведнік-экскурсавод па беларускіх гарадах, мясцінах, знаёмства з выдатнымі асобамі беларускай гісторыі. Маючы такую кнігу пад рукой, можна свабодна адпраўляцца ў падарожжа – не трэба шукаць у інфармацыйных бюро даведак пра славутасці той ці іншай мясціны. Усё гэта, у вельмі шырокім фармаце прадстаўлена ў кнізе. Прачытаўшы твор хочацца адправіцца ў такое падарожжа, наведваючы буйныя гарады і маленькія мястэчкі. У Іпатавай знойдзем указальнікі што і дзе варта пабачыць, на што звярнуць асаблівую ўвагу, міма чаго нельга прайсці абыякава. Некалі на сустрэчы з падарожнікам нехта агучыў агульнавядомае меркаванне, што «падарожжы вучаць», на што падарожнік адказаў: «не, у падарожжа трэба адпраўляцца адукаваным». Кніга Вольгі Іпатавай дае нам магчымасць падарожнічаць, узброенымі у веды, якія можам пацьвердзіць, вандруючы па бяскрайніх прасторах Беларусі. (Н.Г.)

Беларускія аўтары: Іпатава Вольга
Выдаўцы і выдавецтвы: Полымя, Бялун
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1996
  • Выдавец: Полымя, Бялун
  • Выдавецтва/ друкарня: Полымя, Бялун
  • Памеры: 111 с. 27 см
  • ISBN: 985-07-0090-4
  • Катэгорыя: Этнаграфія, Гісторыя, Культура, Мастацкая літаратура, Пераклады, Грамадзтва, Турыстыка, Біяграфіі
  • Copyright: © 1996 by Іпатава Вольга
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 3834
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org