be

Партрэты паўстаньня

Янушкевічанка Каміла, Янушкевіч Язэп

У выданьні сабрана блізу двух сотняў здымкаў непасрэдных удзельнікаў антырасейскага супраціву, а таксама асобаў, якія мелі дачыненьне да тагачаснай кампаніі. Складальнікі альбому — літаратуразнаўца, архівіст-археограф Язэп Янушкевіч, а таксама ягоная дачка Каміла, магістрантка Беларускай акадэміі мастацтваў. Спадар Язэп расказаў, як ідэя ўвасобілася ў рэальнасьць: «Ідэя ўзьнікла летась увосень, а канчаткова аформілася ў Закапанэ, калі мне напісаў вядомы ангельскі беларусіст Джым Дынглі з прапановай удзельнічаць у навуковай канфэрэнцыі па Каліноўскаму, якая пры канцы сакавіка адбудзецца ў Лёндане. То бок на дадатак да прэзэнтацыі «Кастусь Каліноўскі і роля яго шматмоўнай спадчыны» — а я на той час ужо выдаў збор ягоных лістоў на пяці мовах «Тварам да шыбеніцы» — узьнікла ідэя зрабіць своеасаблівы альбом-выданьне. Такім чынам, была прапанаваная тэма «Кастусь Каліноўскі і паўстаньне 1863 году ў беларускім і эўрапейскім фоталетапісе».

Каталёг: Каталёг БГТ
Беларускія аўтары: Янушкевіч Язэп
  • Месца выхаду: Ракаў
  • Дата выхаду: 2015
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 2950
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org