- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Язэп Янушкевіч, архівіст, археограф, пісьменнік, нарадзіўся 07.03.1959 г. у мястэчку Ракаў на Валожыншчыне. Бацька працаваў цырульнікам, маці – рахункаводам сельпо. Вучыўся ў Ракаўскай СШ. Пасля паступіў ва ўніверсітэт на філалалагічны факультэт, які скончыў у 1981 г. Далей – аспірантура пры Інстытуце літаратуры ім. Янкі Купалы Акадэміі Навук Беларусі. Пасля заканчэння застаўся ў Інстытуце як навуковы супрацоўнік. З 1996 адначасова загадчык аддзела археаграфіі Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы (1996—2006). Адначасова на грамадскіх пачатках быў намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларускі Кнігазбор» (з 1997 г.); намеснікам, а потым выконваючым абавязкі старшыні Археаграфічнай Камісіі Камітэта па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Сябра саюза пісьменнікаў Беларусі, у 2005—2006 гг. старшыня Беларускага Літаратурнага Фонда (Беллітфонд).
Як архівіст даследаваў шэраг архіваў - Варшавы, Вроцлава, Вільні, Кіева, Кракава, Курніка, Львова, Ленінграда, Масквы, Парыжа… Кандыдат філалагічных навук.
Аўтар звыш 330 публікацый, у тым ліку асобных выданняў: «Беларускi Дудар»: Праблема славянскiх традыцый i ўплываў у творчасцi В. Дунiна-Марцiнкевiча; «У прадчуваннi знаходак»: З адной вандроўкi ў архiвы Варшавы, Вроцлава, Кракава; «Неадменны сакратар Адраджэння: Вацлаў Ластоўскі»; «Нацыянальная праграма выдання гiстарычных крынiц»: Аднаўленне Беларускай Археаграфiчнай Камiсiі (БАК); «За архіўным парогам»: Беларуская літаратура XIX—XX ст. у святле архіўных пошукаў»; «Святыня над Іслачай: Ракаўскі касцёл Маці Божай Ружанцовай (гісторыя, дакументы)»,. «Зямля Кенатафаў» Апавяданні, артыкулы, эсэ .
Даследуе гісторыю беларускай літаратуры і культуры XІX-XX ст., беларуска-польскія, беларуска-еўрапейскія гісторыка-літаратурныя сувязі. Адзін з аўтараў акадэмічнай «Гісторыі беларускай літаратуры». Упершыню апублікаваў арыгінал «Пінскай шляхты» В.Дуніна-Марцінкевіча; «Лісты з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага, «Тастамент» Адам Кікора і інш.
Як археограф-тэкстолаг падрыхтаваў шэрах навуковых выданняў айчыннай спадчыны: Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча, Вацлава Ластоўскага; «Гісторыя беларускае лiтаратуры» Максiма Гарэцкага, а таксама першы акадэмічны Збор твораў В. Дуніна-Марцінкевіча; «Дыярыюш з ХІХ стагоддзя: Дзённікі Міхала Галубовіча як гістарычная крыніца». Укладальнік трохмоўных (бел., польск. і руск.) выданняў паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш», і Якуба Коласа «Новая зямля», а таксама шматмоўнай кнігі «КЛАСІКА» (Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. «Пінская шляхта» - аўтэнтык, беларуская, англійская, нямецкая, польская, руская мовы; Кастусь Вераніцын. «Тарас на Парнасе» - беларуская, англійская, балгарская, іспанская, нямецкая, польская, руская, украінская мовы).
Гісторыка-літаратурныя матэрыялы пра Станіслава-Яна-Эдварда-Казіміра Манюшку, ягоны радавод, творчы шлях і эпоху.... Болей »
Фотаальбом перавыдаецца да вялікай Падзеі: перапахаваньня (22.11.2019; Вільня) парэшткаў Кастуся Каліноўскага і іншых Паўстанцаў, адшуканых летувіскімі археолагамі на гары Гедзіміна ў 2017-2018 гг. Гэта ўжо чацьвёртае ў гісторыі айчыннага фотамастацтва выданьне з такім багатым відэарысам (ранейшыя тры... Болей »
Кніга выходзіць да 22.11.2019 — дня перапаховін парэшткаў 20 ўдзельнікаў нацыянальна-вызвольнага Паўстаньня, адшуканых у 2017-2018 гг. на гары Гедзіміна ў Вільні. Захоўваючы аўтарскае права летувіскіх калег да першадруку невядомых археалагічных матэрыялаў, абліччаў інсургентаў, адкапаных на гары Гедзіміна... Болей »
У выданьні сабрана блізу двух сотняў здымкаў непасрэдных удзельнікаў антырасейскага супраціву, а таксама асобаў, якія мелі дачыненьне да тагачаснай кампаніі. Складальнікі альбому — літаратуразнаўца, архівіст-археограф Язэп Янушкевіч, а таксама ягоная дачка Каміла, магістрантка Беларускай акадэміі мастацтваў.... Болей »
Кніга-буклет выходзіць да 200-годзьдзя з дня нараджэньня Паўлюка Багрыма (Paweł Bahrym, 1812-1891?) - загадкавага паэта-самародка XIX стагоддзя, ад якога застаўся ўсяго невялікі вершаваны ўрывак, поўны дзіцячай чульлівасьці і пякельнай гаркаты ад усьведамленьня паднявольнага жыцьця ў акупаванай краіне... Болей »
У тыя нялюдзкія дзесяцігоддзі Коласаўская «Новая зямля» ўспрымалася, дастасуючы словы іншага беларускага класіка пра ўласную творчасць, як «пераможны гімн сярод крыжоў, магіл» (Янка Купала). Сярод родных крыжоў і пустых магіл. Успрымалася, нібы біблейная кніга першымі хрысціянамі з выразным «поглядам... Болей »
Зборнік дакументаў укладзены Язэпам Янушкевічам спрабуе данесьці да нас жыхароў дваццаць першага стагодзьдзя стогадовую гісторыю аднаго будынку, Касьцёла Маці Божай Ружанцовай Ракаве. Здавалася б чым гэты касьцёл такі адметны? Неадметны ён ні архітэктура ні часам паўстаньня, а адметны тым, што празь... Болей »
Падставай (грунтам) для выдання стаў матэрыял, падрыхтаваны як даклад на ХІІІ Міжнародны з’езд славістаў у Любляне (Славенія, 15-21 жніўня 2003 г.). Творчая спадчына пачынальніка новай беларускай літаратуры В. Дуніна-Марцінкевіча (1808-1884) аналізуецца ў рэчышчы малавядомых фактаў, у цеснай сувязі... Болей »
Звычайна дыярыюшы найвышэйшых прадстаўнікоў духоўнага кліру не вызначаюцца займальнасцю. Што нельга сказаць пра дзённікавыя запісы архіяпіскапа Міхала Галубовіча (1800—1881), занатаваныя ім у 1858—1860 гг. Паколькі ў нататках архірэя можна прачытаць: пра наведванне губеранскага Менску расейскім царом... Болей »
Кнігу вядомага даследчыка Я. Янушкевіча складаюць працы, матэрыялы для якіх адшуканы аўтарам у архівах Вільнюса і Львова, Масквы і Пецярбурга, Варшавы, Кракава і Вроцлава. Яны па-новаму асвятляюць асобныя бакі жыцця і творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча і яго дачкі Камілы, П. Багрыма, Ф. Багушэвіча, В.... Болей »