- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падставай (грунтам) для выдання стаў матэрыял, падрыхтаваны як даклад на ХІІІ Міжнародны з’езд славістаў у Любляне (Славенія, 15-21 жніўня 2003 г.). Творчая спадчына пачынальніка новай беларускай літаратуры В. Дуніна-Марцінкевіча (1808-1884) аналізуецца ў рэчышчы малавядомых фактаў, у цеснай сувязі з эпохай на фоне агульнаславянскага літаратурнага працэсу ў перыяд адраджэння, характэрны для большасці славянскіх культур у XIX ст. (Беларусь, Балгарыя, Польшча, Сербія, Славакія, Украіна, Харватыя, Чэхія і інш.). Даследванне доказна падсвечваецца невядомымі матэрыяламі, адшуканымі ў архівах і бібліятэках розных краін. Выданне прысвечана будучаму слыннаму юбілею — 200-годдзю з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.