- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зборнік дакументаў укладзены Язэпам Янушкевічам спрабуе данесьці да нас жыхароў дваццаць першага стагодзьдзя стогадовую гісторыю аднаго будынку, Касьцёла Маці Божай Ружанцовай Ракаве. Здавалася б чым гэты касьцёл такі адметны? Неадметны ён ні архітэктура ні часам паўстаньня, а адметны тым, што празь яго гісторыю разумеецца складаная гісторыя паўстаньня касьцёлаў у Расейскай імперыі, дзе трыадзінства “праваслаўя, самадзяржаўя, народнасьці” не давала месца каталікам, якія праз стагодзьдзе пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай не пакідалі бацькоўскай веры. Невялікая колькасьць дакументаў што ўдалося знайсьці аўтару-ўкладальніку паказваюць на тую бюракратычную машыну, што функцыянавала на прыканцы 19 пачатку 20 стагодзьдзяў. (З.К.)