- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У пакоі стала прасторна і ціха,— пайшлі госці і панеслі разам з сабою і шум, і крыкі. За сталом сядзелі адны Павел ды Марцін. Насця зморана апусцілася на лаўку, паклала абедзве рукі на ўскрай стала, нібы ёй самой цяжка трымаць іх, спакойна акінула чорнымі, зацененымі бяссонніцай вачыма таварышаў. Марцін хрыплым пасля песень і гарэлкі голасам апавядае пра нейкую партызанскую засаду. Правая Марцінава рука ляжыць на Паўлавым плячы, пальцы трымаюцца за пагон; здаецца, што Марцін толькі што абдымаў таварыша. Павел слухае з цікавасцю, у вузкіх шэрых яго вачах час ад часу ўспыхваюць неспакойныя агеньчыкі... (фрагмент)