- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Алесь Емяльянаў-Шыловіч – асоба ў літаратуры не выпадковая і не новая, адпаведна і яго ўласны зборнік вершаў варта разглядаць не як шчаслівы збег абставінаў, як часцяком здараецца з першымі кнігамі маладых творцаў, а як вынік плённае працы папярэдніх гадоў, – піша ў рэцэнзіі на кнігу Усевалад Сцебурака. – І дадамо яшчэ – шчырасць аўтара. Заўсёды прыемна чытаць радкі, якім верыш, нават калі заўважаеш недасканаласць... Гэта асабліва важна, бо вершы, напісаныя ў розны час, на розных этапах сталення, часта дысануюць. І чытаюцца яны толькі пры той умове, калі малады творца шчыры нават у памылках і не саромеецца быць наіўным і смешным – такім, якім быў падчас напісання верша… Упэўнены, кніга Алеся Емяльянава-Шыловіча знойдзе свайго чытача, а аўтар – натхненне для новых вобразаў і рыфмаў".