Прэзентацыя кнігі Міхала Андрасюка «Żubr i inne opowiadania»
2024-10-17 20:42
Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку запрашае на прэзентацыю свайго першага выдання - кнігі Міхала Андрасюка "Żubr i inne opowiadania". Апавяданні ўпершыню перакладзеныя з беларускай на польскую мову.
Міхал Андрасюк — аўтар шматлікіх апавяданняў і раманаў, жыве ў Гайнаўцы і вёсцы Вoйнаўка на польска-беларускім памежжы, піша па-беларуску і па-польску. "Żubr i inne opowiadania" — зборнік апавяданняў, упершыню выдадзены на польскай мове (аснова - беларускамоўныя кнігі "Мясцовая гравітацыя" і "Фірма").
Пераклад на польскую мову зрабіў Марцін Рэмбач у рамках праекта, што прафінансаваны з бюджэту горада Беластока.
Прэзентацыя кнігі адбудзецца 22 кастрычніка ў 18.30 у клубе "Zmiana Klimatu" (вул. Варшаўская, 6). Вядоўца імпрэзы - Анджэй Байгуз.