- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Гэта здарылася ў тыя часы... калі савецкі народ з упэўненасцю ўзіраўся ў сваю будучыню...» Жыў-быў тады студэнт Валенты Круткоўскі, родам з Заходняй Беларусі, здаваў з пераменным поспехам іспыты, гуляў у «храпа» і «Спортлато», тушыў неіснуючыя пажары, паіў адмысловай гарбатай нямецкага генерала, кахаў і расчароўваўся і, на жаль, дзюбаў гарэлачку ды «чарніла». Адным словам, быў сапраўдным студэнтам, якім ніколі няма зводу, — ні цяпер, ні тады. Пяць прыгодаў Валентага, смешных і жудасных адначасова, захопяць усіх — хто быў студэнтам, хто сёння студэнт, і хто марыць стаць студэнтам.