en

Васючэнка Пятро

Васючэнка Пятро

Пятро Васючэнка працуе ў разнастайных жанрах: ён літаратуразнаўца, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі. Кандыдат філалагічных навук (1983). Нарадзіўся пісьменнік у 1959 годзе ў Полацку. Закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1981), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы (1984). З 1984 г. да 1997 г. працаваў малодшым, затым старшым навуковым супрацоўнікам гэтай установы. З 1997 г. – загадчык кафедры беларускай

Аўтар зборнікаў прозы «Белы мурашнік» (1993), «Прыгоды аднаго губашлёпа» (1999), кніг казак «Прыгоды паноў Кубліцкага і Заблоцкага» (1997) і «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» (2003), зборніка п’ес «Маленькі збраяносец» (1999), літаратуразнаўчых манаграфій «Драматургія і час» (1991), «Драматургічная спадчына Янкі Купалы» (1994), «Пошукі страчанага дзяцінства» (1995), «Сучасная беларуская драматургія» (2000), «Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм» (2004), зборніка літаратурна-крытычных прац «Адлюстраванні першатвора» (2004), даведніка «Вялікія пісьменнікі XX стагоддзя» (2002), ”Каляровая затока” (2008), зборніка веошаў (бестыярыя) “Піраміда Ліннея” (2008), ста васьмідзесяці літаратуразнаўчых артыкулаў, рэцэнзій, эсэ.

Прыхаваная ўсмешка, іронія – прыкметы прозы і драматургіі Пятра Васючэнкі. Парадаксальнасць і жвавасць мыслення, нязмушаныя развагі над жыццёвымі і літаратурнымі таямніцамі – гэтыя рысы ўласцівыя Васючэнку-празаіку і крытыку.

Творчасць аўтара дасягае цэласнасці дзякуючы універсальнай ідэі “Дому”.

Мэтай літаратуры, на думку аўтара, з’яўляецца стварэнне альтэрнатыўнай, паралельнай рэчаіснасці. Пісьменнік стварае свой уласны свет, заснаваны на законах жыцця, але ў гэтай рэальнасці адсутнічае дысгармонія і энтрапія. Дом – адна з мадэляў жыцця, у якой рэалізуюцца такія каштоўнасці, як мір, спакой, дабрабыт, утульнасць і парадак.

У 2004 годзе П.Васючэнка стаў лаўрэатам адной з самых прэстыжных літаратурных узнагародаў Беларусі – прэміі «Гліняны Вялес», усталяванай Таварыствам Вольных Літаратараў (г. Полацк).

Пятро Васючэнка быў удзельнікам навуковых канферэнцый і літаратурных фэстаў за мяжой (Беласток, Брно, Варшава, Кракаў, Люблін, Масква, Прэшаў ды інш.).

Творы П.Васючэнкі перакладаліся на англійскую, балгарскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую і чэшскую мовы.

Памёр Пятро Васючэнка 25 жніўня 2019 году.

Васючэнка Пятро :: Publications

epub

Бэзавая аблачынка

Апавяданьне
Васючэнка Пятро

“Яна згадала пра паперку, што перадаў ёй раніцай Адась. Разгарнула – верш. “Бэзавая Аблачынка”. Гэта пра яе. Усьміхнулася.” — Залішне прыгожая назва, дый сюжэт надта сентыментальны, — казаў пра “Бэзавую Аблачынку” крытык С. Б. – Студэнцік пакахаў студэнтачку, а яна была... Так на пачатку стагоддзя пісалі....… More

Дзівоснае лета паноў Кубліцкага і Заблоцкага


Васючэнка Пятро

Ці чулі вы пра паноў Кубліцкага ды Заблоцкага? Яны праелі, прагулялі ўсю сваю гаспадарку, а пасля сеялі рэпу, наседжвалі яйка з-пад Куры-Шчабятуры, змагаліся з Цмокам паганым ды траплялі ў іншыя гісторыі. Пра іх апавядаў аўтар гэтай кнігі ў дзвюх папярэдніх казачных аповесцях – “Прыгоды паноў Кубліцкага...… More

pdf

Словы ў часе

Літаратура ад рамантызму да сімвалізму і нашаніўскага адраджэння
Баршчэўскі Леанід, Васючэнка Пятро, Тычына Міхась

Папулярны нарыс “Словы ў часе: ад рамантызму да сімвалізму і нашаніўскага адраджэння” – самы поўны на сённяшні дзень інтэграваны выклад найважнейшых з’яў літаратуры ХІХ—пачатку ХХ ст., у якім беларуская літаратура разглядаецца як неад’емная частка сусветнага літаратурнага працэсу. Аўтары кнігі — вядомыя...… More

Дванаццаць подзвігаў Геракла

раман-бурлеск
Васючэнка Пятро

Пра подзвігі асілка, які змагаецца з монстрамі, ліхадзеямі, разбойнікамі і нязменна перамагае іх, аўтар распавядае ва ўласцівай яму разняволенай манеры, займальна і з гумарам. Геракл, апісаны беларускім аўтарам, выглядае падобным да падлетка, надзеленага надзвычайнай фізічнай сілай, які стаіць на шляху...… More

pdf

Ад тэксту да хранатопа

артыкулы, эсэ, пятрогліфы
Васючэнка Пятро

Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка сузірае класіку беларускай літаратуры (творы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, А. Гаруна, У. Караткевіча) з пазіцыі сучаснасці. Аўтар кнігі, перакананы ў жыццятворчай місіі літаратуры, знаходзіць у старых і новых тэкстах тое, што...… More

pdf

Пiрамiда Лiннея

вершы
Васючэнка Пятро

Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка ў вершаванай форме раздумвае пра лёс усяго жывога на планеце Зямля. Сэнс ягоных разваг выліваецца ў крышталёва празрыстую, даступную для дарослых і дзяцей форму. Аўтар стварае ўласны бестыярый (а бестыярый – гэта старадаўні літаратурны жанр, у межах якога паўстаюць...… More

epub pdf

Каляровая Затока

экалагічная казка : для малодшага школьнага ўзросту
Васючэнка Пятро

Аўтар кнігі "Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі" падарыў беларускім дзеткам новую казку! Напэўна, ніхто не раскажа пра кнігу лепей за самога аўтара: "Персанажы казкі жывуць у закінутым свеце, які называецца Каляровая Затока. Людзі часам забываюцца, што яны на планеце не адны. А гэтым істотам, што апынуліся...… More

pdf epub

Адлюстраванні першатвора

Літаратура ў філалагемах і пятрогліфах
Васючэнка Пятро

Спачатку было слова - менавіта так акрэсьліваецца пачатак стварэньня ўсяго існага у Эвангельлі ад Яна. Менавіта слова, якое было першатворам, у розных адлюстраваньнях і спалучэньнях пільна і пяшчотна сабраныя ў новым выданьні твораў Пятра Васючэнкі. Словы ў філялягемах і пятрогліфах трансфармуюцца ў...… More

pdf epub

Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі

Казачныя аповесці
Васючэнка Пятро

У 2003 годзе ў выдавецтве Мастацкая літаратура пабачыла сьвет выданьне, якое без сумневу можна лічыць адной з самых цікавых зьяваў сучаснасьці. Жылі былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі аўтарства Пятра Васючэнкі - казачныя апавяданьні. Але не сьпяшайце адразу пераходзіць на іншую старонку, падманліва лічачы...… More

pdf

Сучасная беларуская драматургія

Дапаможнік для настаўніка
Васючэнка Пятро

Сучасная беларуская драматургія – гэта дапаможнік для настаўнікаў, што выкаладаюць беларускую літаратуру, аўтарства Пятра Васючэнкі. Розныя жанры сучаснай драматургіі, ад трагедыі і камэдыі да тэатру абсурду. На задуму аўтара сучасная драматургія ўключае ў сябе ня толькі творы сучасныя, але і клясыкаў...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org