- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Папулярны нарыс “Словы ў часе: ад рамантызму да сімвалізму і нашаніўскага адраджэння” – самы поўны на сённяшні дзень інтэграваны выклад найважнейшых з’яў літаратуры ХІХ—пачатку ХХ ст., у якім беларуская літаратура разглядаецца як неад’емная частка сусветнага літаратурнага працэсу. Аўтары кнігі — вядомыя ў Беларусі філолагі-літаратуразнаўцы і пісьменнікі, якія маюць вялікі досвед выкладання літаратуры ў вышэйшых і сярэдніх навучальных установах Беларусі і замежжа. У аснову выдання пакладзены грунтоўна перапрацаваны і дапоўнены тэкст часткі кнігі тых жа аўтараў, што выйшла ў 2006 г. пад назвай “Беларуская літаратура і свет. Кніга 1”, да якой дададзеныя адпаведныя дыдактычныя раздзелы. Адрасуецца старшакласнікам, настаўнікам, абітурыентам, студэнтам, выкладчыкам — усім, хто цікавіцца мастацкім словам, пытаннямі беларускай і сусветнай літаратуры і культуры.