be

Прыгоды Какоса Маракоса

Мінскевіч Сяргей
Вершы

Вершаванка-фарбаванка-забаўлянка. 1) Вершаваная казка для дзяцей малодшага і дашкольнага ўзросту, якая знаёміць дзетак з цікавай з’явай прыроды - як какосы распаўсюджваюцца па акіянічных астравах. 2) Займальная фарбаванка - размалёўваючы карцінкі, дзеці вывучаюць жыхароў марскога свету. 3) Забаўляльная ролевая гульня. Кожны эпізод казкі мУРЙгжна іграць па ролях. Напрыклад, дзіця - Какос Маракос- прамаўляе: “Какос Маракос шпарчэй плыве сваім шляхам далей”, - і бяжыць у іншы пакой. А мама ці тата, дзед ці бабуля, граючы ролю Акулы, Рыбы-пілы, Ската і г. д., даганяе яго. Але ж Какос Маракос самы моцны! Вельмі весела, калі Какосам Маракосам будзе хтось з бацькоў а сын ці дачка - злосныя акулы - даганяюць Какос.Беларуская мова - ключ да разумення іншых славянскіх моў; у ёй шмат агульнага з украінскай, славацкай, польскай, чэшскай, з паўднёваславянскімі і, безумоўна, з рускай мовай. Акрамя таго веданне, што адзін прадмет можа па рознаму называцца, - напрыклад, “карандаш”, гэта яшчэ і “аловак” - вядзе да разнапогляднага ўспрымання навакольнага свету, што, у сваю чаргу развівае вобразнае мысленне, дапамагае вывучэнню іншых моў, узбагачае светапогляд дзяцей.

Каталёг: Каталёг EEDC
Беларускія аўтары: Мінскевіч Серж
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2006
  • Памеры: 20 с.
  • ISBN: 985-6800-23-4
  • Катэгорыя: Дзіцячая літаратура
  • Copyright: © 2006 by Сяргей Мінскевіч
  • Кнігазбор:
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 3443, 3443-2
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org